Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі і Партугаліі ад сьпякоты памерлі сама меней 1169 чалавек


Пажар у Францыі
Пажар у Францыі

Прынамсі 510 чалавек памерлі ад праблем, зьвязаных са сьпякотай, у Гішпаніі ў пэрыяд з 10 па 18 ліпеня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны. З гэтых сьмерцяў 273 былі зафіксаваны ў пятніцу, заявілі чыноўнікі.

Яшчэ 659 сьмерцяў, зьвязаных з гарачынёй, былі зафіксаваныя ў Партугаліі ў пэрыяд з 7 па 17 ліпеня, паведамілі мясцовыя ўлады.

Тысячы пажарных спрабавалі стрымаць лясныя пажары ў Францыі, Гішпаніі і Партугаліі, якія зьнішчылі тысячы гектараў зямлі. Пажары прымусілі тысячы людзей эвакуавацца ў бясьпечныя месцы, бо ў рэгіёне моцная сьпякота.

На поўдні Францыі больш за 14 000 чалавек былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі, бо пажары ахапілі больш чым 27 180 акраў зямлі. Міністэрства ўнутраных спраў краіны таксама абвясьціла ў нядзелю чырвоны ўзровень небясьпекі ў 15 дэпартамэнтах Францыі і аранжавы ў 51 дэпартамэнце.

Францыя ў нядзелю дасягнула максымуму ў 40,8 градуса Цэльсія.

Колькасьць людзей, якія памерлі ад сьмерцяў, зьвязаных са сьпёкай, невядомая, але Міністэрства аховы здароўя Францыі паведаміла, што інфармацыя пра колькасьць ахвяраў будзе апублікаваная ў канцы месяца.

Пажар у Гішпаніі
Пажар у Гішпаніі

Пажарныя ў Гішпаніі змагаліся з 30 актыўнымі пажарамі, у асноўным у Кастыліі-і-Леоне, Галісіі і Андалюсіі.

Тэмпэратура ў нядзелю, паводле прагнозаў, дасягне +42 у трох правінцыях краіны, што прымусіла дзяржаўнае мэтэаралягічнае агенцтва выдаць папярэджаньне аб «надзвычайнай рызыцы».

У гішпанскім Міхасе, муніцыпалітэце Маляга, з прычыны пажараў уцяклі 3000 чалавек. Больш за 22 000 гектараў зямлі знаходзяцца пад пагрозай згараньня.

Лясныя пажары адбываюцца ў пачатку сэзону, заканчваюцца пазьней і становяцца ўсё больш частымі ў сувязі са зьменамі клімату, гаворыцца ў леташняй справаздачы Эўразьвязу.

Чакаецца, што сьпякота ў наступныя дні ахопіць і іншыя часткі Эўропы. У аўторак у розных рэгіёнах Англіі тэмпэратура дасягнула +40. Урад Вялікай Брытаніі абвясьціў надзвычайнае становішча і папярэдзіў людзей не пакідаць свае дамы без неабходнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG