ЭЗ ужо ўвёў санкцыі супраць Расеі, у тым ліку супраць некаторых паставак энэрганосьбітаў, і адмаўляецца ад паставак, якія кантралююцца Крамлём.
Аднак кіраўніца выканаўчага органа ЭЗ заявіла, што блёк павінен падрыхтавацца да шокавых збояў, якія ідуць ад Масквы.
«Нам таксама трэба падрыхтавацца да далейшых перабояў з пастаўкамі газу і нават поўнага спыненьня паставак расейскага газу», — заявіла фон дэр Ляен, выступаючы ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры.
Паводле яе, каля дзесяці чальцоў ЭЗ пацярпелі ўжо ад скарачэньня або поўнага спыненьня паставак газу ў сувязі з узмацненьнем палітычнага супрацьстаяньня з Масквой праз уварваньне ва Ўкраіну.
«Гэта відавочна: Пуцін працягвае выкарыстоўваць энэрганосьбіты ў якасьці зброі. Вось чаму Камісія працуе над эўрапейскім надзвычайным плянам, — сказала яна. — Мы павінны быць упэўнены, што ў выпадку поўнага спыненьня паставак газ будзе паступаць туды, дзе ён найбольш патрэбны. Мы павінны забясьпечыць эўрапейскую салідарнасьць».