Міністэрства ўнутраных справаў Літвы падрыхтавала папраўкі ў загады кіраўніка ведамства, якія рэглямэнтуюць парадак выдачы дакумэнтаў, што даюць іншаземцам права знаходзіцца ці жыць у Літве.
Расея таемна пераправіла ў Іран на вайскова-транспартным самалёце Іл-76 захопленыя ва Ўкраіне ўзоры заходніх узбраеньняў, якія прызначаліся для дапамогі ўкраінскаму войску.
Сябры аргкамітэту першага зьезду народных дэпутатаў Расеі лічаць, што ім удалося стварыць протапарлямэнт краіны. Удзельнікі зьезду апублікавалі звароты да суайчыньнікаў, да ўкраінцаў і да заходніх палітыкаў.
Паводле Голасу Амэрыкі, дакумэнт будзе вынесены на галасаваньне на наступным тыдні.
Польскія памежнікі выратавалі 10 нерэгулярных мігрантаў, якія пры перасячэньні польска-беларускай мяжы захрасьлі ў балоцістай мясцовасьці, паведамляе польскае памежная служба.
Губэрнатар Прыморскага краю Алег Кажамяка даручыў праверыць паведамленьні ў сацсетках аб стратах 155-й асобнай гвардзейскай брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флёту. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале ўраду рэгіёну.
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван вёў канфідэнцыйныя перамовы з памочнікам расейскага прэзыдэнта ў замежнай палітыцы Юрыем Ушаковым і сакратаром Савету бясьпекі Расеі Мікалаем Патрушавым.
Ці сапраўды «вежы» Крамля хістаюцца? Што будзе з Лукашэнкам пасьля паўторнага нападу Расеі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі? Ці не захоча Расея цалкам інкарпараваць Беларусь пасьля перамогі Ўкраіны?
Кітай — вялікая краіна, і ён нясе адказнасьць за мір на плянэце, падкрэсьліў канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на перамовах у Пэкіне з кіраўніком кітайскага ўраду Лі Кэцянам.
У інтэрвію гішпанскай газэце El País прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «Расея не зьяўляецца суб’ектам цывілізаванага сьвету; гэта тэрарыстычная арганізацыя».
Фіксаваная цана на расейскую нафту павысіць стабільнасьць рынку, лічаць краіны кааліцыі.
Улады Польшчы ў сераду ўзялі пад кантроль базу адпачынку на Зэгжынскім вадасховішчы ў Скубянцы пад Варшавай, якая некалькі дзесяцігодзьдзяў знаходзілася ў арэндзе ў расейскай амбасады.
Кампанія Nord Stream AG, якая кіруе газаправодамі «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2» з Расеі ў Нямеччыну, у сераду апублікавала вынікі свайго расьсьледаваньня аварыі на гэтых газаправодах.
BPN паведамляе, што 1 лістапада Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы разьвярнула на літоўска-беларускім памежжы 49 мігрантаў. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9876 спроб нелегальнага пераходу мяжы.
Паводле польскага боку, гэта дапаможа ўзмацніць бясьпеку краіны.
Расея масіраванымі ракетнымі ўдарамі і бесьпілётнікамі ўжо сурʼёзна пашкодзіла каля 40% усёй энэргетычнай інфраструктуры Украіны, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з эўракамісаркай энэргетыкі Кадры Сімсан.
Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтар Фіяла лічыць, што ЭЗ павінен разгледзець пытаньне новых санкцый у дачыненьні да Менску ў сувязі зь яго роляй у вайне Расеі супраць Украіны.
Сховішчы прыроднага газу ў Нямеччыне запоўненыя практычна да мяжы, паведаміла нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA. На канец кастрычніка ёмістасьці запоўненыя газам на 98,5 працэнта максымальнага абʼёму.
Зброя, якую эўрапейскія краіны пастаўляюць Украіне, можа трапляць у рукі злачынных груповак у Эўропе. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва бясьпекі Фінляндыі Крыстэр Альгрэн.
У Латвіі ў горадзе Даўгаўпілсе ў ноч на 31 кастрычніка дэмантавалі два манумэнты савецкім воінам — стэлу ў сквэры Славы і мэмарыял насупраць Брацкіх могілак на вуліцы 18 Навэмбра. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
31 кастрычніка дыпляматы шэрагу краін Эўразьвязу, а таксама Швайцарыі і Вялікай Брытаніі, наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Пераемнік Бабіша Пэтар Фіяла, заявіў, што Бабіш імкнецца выкарыстаць прэзыдэнцкія выбары, каб пазьбегнуць крымінальнай адказнасьці паводле абвінавачаньняў у махінацыях з субсыдыямі ЭЗ.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заявіла, што разам з Украінай і Турэччынай узгадніла плян адпраўкі 16 суднаў па Чорным моры ў рамках пагадненьня па экспарце ўкраінскага збожжа.
«Калі органы, якія займаюцца крымінальным перасьледам, захочуць заняцца самымі высокапастаўленымі асобамі, то ім трэба гэта зрабіць», — заявіў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дыд’е Рэйндэрс, якога цытуе DW.
Расея прыпыніла свой удзел у так званай «збожжавай зьдзелцы» — пагадненьні аб вывазе з Украіны збожжа і іншых харчовых тавараў праз украінскія чарнаморскія парты. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расеі.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 28 кастрычніка на літоўска-беларускім памежжы разьвярнулі 47 мігрантаў. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9 750 спробаў нелегальнага пераходу мяжы.
Паразмаўлялі з Марыяй пра польскія прыватныя і дзяржаўныя садкі, адрозьненьні іх ад беларускіх, а таксама пра цяжкасьці ва ўладкаваньні і што найбольш падабаецца маме і дзіцяці.
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіў у пятніцу з праграмнай прамовай да нямецкага народу.
Побач з выявай мяшка — вялізныя чэскі і ўкраінскі нацыянальныя сьцягі.
Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў даслаў у рэдакцыю агенцтва «Интерфакс» ліст з прабачэньнямі за выказваньні свайго памочніка Аляксея Паўлава.
Якія працэсы цяпер ідуць у Расеі? Ці можа вайна ператварыцца для расейцаў у айчынную? На якім этапе свайго існаваньня знаходзяцца рэжымы ў Расеі і Беларусі і ці магчымая іх кансэрвацыя? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з расейскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, прафэсарам Андрэем Зубавым.
З 2035 году ў ЭЗ будзе забаронены продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня, піша DW.
У Чэхіі два блогеры — Томаш Чэрмак і Патрык Тушл — атрымалі шэсьць і дзесяць месяцаў зьняволеньня за распальваньне нянавісьці ў дачыненьні да ўцекачоў з Украіны на відэа, якое было апублікаванае ў сацыяльных сетках.
Пры загінулым іншаземцу не было ніякіх дакумэнтаў. Прычыну ягонай сьмерці высьвятляюць экспэрты.
27 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі Польшчы адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам — адбудзецца дэмантаж чатырох помнікаў, прысьвечаных Чырвонай Арміі.
Урад Нямеччыны адхіляе крытыку ў сувязі зь яго адмовай прадставіць Украіне сучасныя танкі і з нагоды вялізных энэргетычных субсыдый для ўласных грамадзян. Але саюзьнікі не супакойваюцца.
Ліст да амэрыканскага прэзыдэнта быў апублікаваны без праверкі, патлумачыла ініцыятар звароту Праміла Джаяпал.
Справы заведзеныя ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі, якая прадугледжвае экстэрытарыяльны прынцып прыцягненьня да адказнасьці.
Эўразьвяз выдзеліць Украіне 1 млрд эўра экстранай дапамогі для аднаўленьня энэргазабесьпячэньня, заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен на канфэрэнцыі аб аднаўленьні Ўкраіны ў Бэрліне.
Міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» заявіў, што Беларусь сёньня не зьяўляецца аўтаномнай краінай і зазначыў, што «час Лукашэнкі скончыўся».
Дзьве гучныя справы, зьвязаныя зь Беларусьсю, расьсьледуюцца ў Латвіі.
Ізраіль перадаў Украіне выведныя дадзеныя, неабходныя для барацьбы з іранскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі «Шагед-136», якія Расея, паводле шматлікіх сьведчаньняў, выкарыстоўвае супраць Украіны.
Канцлер Нямеччыны і старшыня Эўракамісіі заклікалі распрацаваць плян дапамогі Ўкраіне ў рэканструкцыі краіны, які быў бы супастаўны з «плянам Маршала».
У Празе ў памяшканьні магістрату прайшоў першы зьезд беларусаў Чэхіі.
Латвія асуджае краіны, якія не аказваюць Украіне вайсковай і тэхнічнай дапамогі ў змаганьні з Расеяй. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» расказаў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Санкцыі ЭЗ супраць Расеі не прыносяць жаданага выніку, таму лідэры на саміце Эўразьвязу павінны абмеркаваць наступны пакет антырасейскіх санкцый, а таксама дадаць санкцыі супраць Беларусі, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.it.
Зьявілася і рэакцыя МЗС Беларусі.
На паседжаньні Эўрапейскага парлямэнту абмеркавалі заяву Эўракамісіі «Актыўная роля рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Ўкраіны».
Нямецкія сацыял-дэмакраты кажуць, што на працягу дзесяцігодзьдзяў памыляліся ў адносінах да Расеі.
Загрузіць яшчэ