Аляксандр Лукашэнка наведаў адкрыцьцё чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі.
У складзе ваенізаваных фармаваньняў, якія сочаць за бясьпекай на чэмпіянаце сьвету па футболе ў Расеі, служаць казакі, раней якія ваявалі ў Сырыі і Данбасе. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
14 чэрвеня матчам у Маскве паміж зборнымі Расеі і Саудаўскай Арабіі распачынаецца 21-ы чэмпіянат сьвету па футболе. На цырымонію адкрыцьця запрошаны Аляксандар Лукашэнка, які пажадаў «удачы братам расейцам». Беларусы спыніліся яшчэ на этапе адборачнага цыклю, дзе фінішавалі апошнімі ў сваёй групе.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі.
У Расеі 14 чэрвеня адкрываецца чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году. Падзея будзе адбывацца на фоне найгоршага з часоў «халоднай вайны» абвастрэньня адносінаў Масквы з Захадам.
Старшыня камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах сям’і, жанчыны і дзяцей Тамара Плятнёва ў інтэрвію радыёстанцыі «Говорит Москва» заклікала расеек ня ўступаць у інтымныя сувязі з замежнікамі падчас футбольнага чэмпіянату сьвету.
14 чэрвеня ў Расеі стартуе 21-ы па ліку чэмпіянат сьвету ў футболе — адзін з самых крытыкаваных за ўсю гісторыю мундыяляў. 32 нацыянальныя зборныя будуць раскватараваныя ў 11 гарадах, каманда Беларусі чарговым разам у фінальную стадыю не прабілася.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падзякаваў кіруючаму органу сусьветнага футбола, ФІФА, за «прыхільнасьць прынцыпу "спорт па-за палітыкай"».
Брытанскія спэцслужбы таксама выпусьцілі падобныя папярэджаньні для падданых Злучанага Каралеўства і футбольнай каманды Ангельшчыны, якая ўдзельнічае ў чэмпіянаце сьвету ў Расеі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка атрымаў запрашэньне на матч адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе, які пройдзе 14 чэрвеня на стадыёне «Лужнікі» у Маскве.
Футбольная каманда Karpatalja, у якой гуляюць вугорцы з Закарпацьця перамагла на чэмпіянаце сьвету непрызнаных дзяржаў. Служба бясьпекі Ўкраіны пачала праверку.
Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту зьбіраюцца ўнесьці ў рэзалюцыю па правах чалавека ў Расеі пункт пра дыпляматычны байкот чыноўнікамі краін Эўразьвязу чэмпіянату сьвету па футболе, які днямі стартуе ў Маскве.
Паралімпіец Ігар Бокі ўсталяваў пяць сусьветных рэкордаў на спаборніцтвах па плаваньні IDM Berlin 2018, на якім за ўзнагароды змагаліся 550 спартоўцаў з больш чым 50 краін.
Андрэй Ярмоленка намаляваў сэрыю плякатаў, прымеркаваных да чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі. Графічным афармленьнем яны нагадваюць афіцыйную сымболіку чэмпіянату, але на гэтым падабенства спыняецца.
За два дні сем замежных заўзятараў скарысталіся «спартовым бязьвізам», створаным пад чэмпіянат сьвету па футболе ў Расеі. Гэтую лічбу назваў сёньня Свабодзе прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь Антон Бычкоўскі.
Lufthansa выдаліла ролік са сваіх афіцыйных старонак ў Youtube і Facebook. Аднак, відэа яшчэ можна пабачыць тут.
Адзіны беларускі прадстаўнік у паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ) Міхаіл Грабоўскі ў эксклюзыўным інтэрвію Радыё Свабода расказаў пра кар’ерныя пэрспэктывы і акрэсьліў стаўленьне да грамадзкіх працэсаў.
Кот Ахіл з расейскага Эрмітажу часова пераведзены на іншую працу. Ад 14 чэрвеня па 15 ліпеня ён будзе прадказваць вынікі гульні на Чэмпіянаце сьвету па футболе, які пройдзе ў Расеі. Трэніроўкі ў ката ўжо пачаліся. (Відэа Reuters)
«Па няведаньні жанчына, якая рабіла пашпарт, напісала праз „а“. А ў сястры, мамы і ейных бацькоў у пашпарце — праз „о“».
Зынэдын Зыдан пакідае пасаду галоўнага трэнэра мадрыдзкага «Рэала», якую займаў са студзеня 2016 года. Пра гэта ён заявіў у чацьвер на прэс-канфэрэнцыі. Сваё рашэньне француз патлумачыў тым, што мае патрэбу ў пераменах і новай мэтодыцы работы.
Пад патранажам Нацыянальнага алімпійскага камітэту 2 чэрвеня ў Менску будзе сьвяткавацца Міжнародны алімпійскі дзень. Дэвіз імпрэзы — «Рухайся! Адкрывай! Вывучай!», уваход бясплатны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даў расейскае грамадзянства Джэфу Монсану. Указ пра гэта гэта ён падпісаў у панядзелак.
Праз адсутнасьць падтрымкі жаночага футбола ва Ўкраіне, на сёньняшні дзень усяго 200 футбалістак у краіне прафэсійна займаюцца гэтым відам спорту. Раз у годзе ўсе яны зьбіраюцца ў Львоўскай вобласьці, каб пазмагацца за кубак Зімовага першынства.
Карыюсу і ягонай сям’і пачалі паступаць сотні пагрозаў у сацсетках і праз мэсэрджэры, у тым ліку пагрозы забойствам, а таксама фразы кшталту «твае дзеці заслугоўваюць сьмерці ад раку».
Яны спрабавалі пачаць бойку з заўзятарамі непадалёк ад стадыёну. Правядзеньне матчу ахоўвалі 10 000 паліцыянтаў, — паведамляе паліцыя Ўкраіны.
На Чарнігаўшчыне на мяжы зь Беларусьсю 4 грамадзянам Расеі адмовілі ва ўезьдзе ва Ўкраіну.
Магілёўскі лёгкаатлет Дзьмітры Набокаў паставіў новы беларускі рэкорд у скоках у вышыню.
Украінскія памежнікі сустракалі заўзятараў «Лівэрпуля» і «Real Madrid», размаляваўшы твары ў колеры сымболікі гэтых футбольных клюбаў.
«Фестываль чэмпіёнаў» на Крэшчаціку будзе доўжыцца да 27-га траўня
Аляксандар Лукашэнка 24 траўня падпісаў указ № 201 «Аб супрацьдзеяньні допінгу ў спорце».
Для пачатку ён паабяцаў «прыглядзецца» да цяперашніх гульцоў клюбу, пасьля, магчыма, узмацніць склад гульцамі з Эміратаў, Італіі і Аргентыны. Але дадаў: «Нэймар і Мэсі пакуль занадта далёкі ад нас узровень».
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ) апублікавала на сваім YouTube-канале беларускамоўнае прома-відэа Кубка Беларусі.
Менскія прадпрымальнікі бясплатна вырабілі і падарылі тры дзясяткі швэдраў маленькім хакеістам са Смаргоняў. Прыватны цэнтар падрыхтоўкі вымушаны шукаць розныя спосабы, каб утрымацца на плыву — ад збору шклатары да продажу сувэніраў.
«Беларускім хакеістам месца ў ніжэйшым дывізыёне, але мірыцца з гэтым ня трэба», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў і старшыню назіральнай рады хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) Ігара Шуневіча.
Дыега Марадона можа пераехаць у Беларусь ужо гэтым летам: для новага старшыні праўленьня футбольнага клюбу «Дынама-Берасьце» шукаюць жытло ў беларускім абласным цэнтры. Сярод магчымых варыянтаў — суседзтва з набліжанымі да Лукашэнкі бізнэсоўцамі, паведамляе «Настоящее время».
На якія спартовыя вяршыні можа вывесьці Марадона «Дынама-Берасьце»? Навошта ўладальнікі клюбу купілі зорку першай вялічыні? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць журналіст Эдуард Белямук, аглядальнік «Прэсболу» Сяргей Шчурко і карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» Серж Харытонаў.
За каго заўзеюць беларусы? Ці патрэбны нам такі хакей? Перамогі і паразы на міжнародных спаборніцтвах — гэта перамогі і паразы Беларусі ці Лукашэнкі?
Вядучая беларуская бягуха і папулярызатарка беларускай культуры Аліна Талай 18 траўня перамагла на міжнародным турніры Great City Games ў брытанскім Манчэстэры.
На 15-кіляграмовым кубку УЭФА замест дзяржаўнага сьцягу Беларусі зьмешчаны нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
«У нас і так ад сёньня ў футболе ў Берасьці бум. Ну добрае, мудрае рашэньне. Чым больш такіх спэцыялістаў будзе далучана да нашага спорту, тым большай будзе папулярызацыя гэтага спорту, любімага ва ўсім сьвеце».
Як атрымалася, што зорка сусьветнага футболу пераяжджае ў Беларусь? Генэральны дырэктар «Дынама-Берасьце» Валдас Іванаўскас распавядае Сяргею Харытонаву для праграмы «Настоящего времени» «Час Цімура Алеўскага».
Трохгадовы кантракт Дыега Марадоны зь берасьцейскім “Дынама” можа перавышаць 20 мільёнаў даляраў. Пра гэта піша аргентынская прэса. У самім клюбе кажуць пра канфэдэцыяльнасьць кантракту і не называюць сумы.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць прызначэньне знакамітага футбаліста Дыега Марадоны старшынём праўленьня беларускага футбольнага клюбу «Дынама-Брэст».
Спонсарам клюбу была кампанія з Эміратаў, гімн на беларускай мове запісаў гурт «Крама», а прэс-сакратаром стала Міс Беларусь Вольга Хіжанкова.
Спартовыя журналісты дружна называюць прызначэньне Дыега Марадоны старшынём праўленьня піяр-акцыяй, ад якой цяжка чакаць чагосьці вартага. Як паказвае досьвед, пасьля завяршэньня кар’еры гульца ўся дзейнасьць Марадоны ў якасьці спартовага функцыянэра ці трэнэра ператварылася ў суцэльны шлейф скандалаў і няўдачаў.
Найлепшы футбаліст ХХ стагодзьдзя па вэрсіі Міжнароднай футбольнай фэдэрацыі аргентынец Дыега Марадона стаў старшынём праўленьня берасьцейскага футбольнага клюбу «Дынама».
Хакеісты зборнай Беларусі паразай завяршылі выступленьне на чэмпіянаце сьвету ў Даніі.
Паводле пагадненьня, замежныя заўзятары з адмысловымі картамі змогуць прыяжджаць на футбольны чэмпіянат сьвету 2018 году, які пройдзе ў Расеі, і на Эўрапейскія гульні 2019 году, якія адбудуцца ў Беларусі, бязь візаў.
15 траўня зборная Беларусі правядзе апошні матч на чэмпіянаце сьвету ў хакеі супраць Славаччыны, які ўжо нічога ня вырашыць у яе лёсе — беларусы дачасна пакідаюць сусьветную эліту. Вылет у першы дывізыён здарыцца ўпершыню за 15 гадоў.
Правал хакейнай зборнай — гэта адлюстраваньне дэградацыі беларускай сацыяльнай мадэлі.
Загрузіць яшчэ