Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даў расейскае грамадзянства амэрыканскаму байцу зьмяшаных двубояў


Джэф Монсан на Краснай плошчы ў Маскве ў дзень нараджэньня Ўладзімера Леніна, 22 красавіка 2016 гоуд
Джэф Монсан на Краснай плошчы ў Маскве ў дзень нараджэньня Ўладзімера Леніна, 22 красавіка 2016 гоуд

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даў расейскае грамадзянства Джэфу Монсану. Указ пра гэта гэта ён падпісаў у панядзелак.

Монсан нарадзіўся ў 1971 годзе ў амэрыканскім штаце Мінэсота. Правёў 85 баёў у зьмяшаных двубоях, атрымаў 60 перамог. У Расеі шырокую вядомасьць Монсан атрымаў пасьля бою з расейскім байцом Фёдарам Емяльяненкам у Маскве ў лістападзе 2011 году, калі публіка ў залі асьвістала Ўладзіміра Пуціна, які быў тады прэм’ерам.

Як піша агенцтва ТАСС, «Монсан вядомы сваёй любоўю да Расеі і яе савецкага мінулага». Ён, у прыватнасьці, пачынае баі пад гімн Савецкага Саюзу. Монсан таксама неаднаразова наведваў анэксаваны Крым і раёны ўкраінскага Данбасу, якія знаходзяцца пад кантролем падтрыманых Расеяй сэпаратыстаў. У мінулым годзе паведамлялася, што ён атрымаў пашпарт так званай Луганскай народнай рэспублікі.

Раней Пуцін даў грамадзянства, у прыватнасьці, францускаму актору Жэрару Дэпардзьё і амэрыканскаму кінаактору Стывэну Сыгалу. Усе яны выступалі з заявамі аб падтрымцы палітыкі Пуціна і расейскіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG