Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёгкаатлет з Магілёва паставіў новы рэкорд, папярэдні трымаўся 25 гадоў


Дзьмітры Набокаў
Дзьмітры Набокаў

Магілёўскі лёгкаатлет Дзьмітры Набокаў паставіў новы беларускі рэкорд у скоках у вышыню, паведамляе Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі.

Падчас рэспубліканскай унівэрсіяды ў Берасьці Набокаў скокнуў на вышыні 2 м 36 см. Папярэдні рэкорд 2 м 34 см быў усталяваны Андрэем Санковічам у 1993 годзе.

Сусьветны рэкорд па скокам у вышыню 2 м 45 см у 1993 годзе ўсталяваў кубінец Хавіер Сатамаёр. Ён жа ўсталяваў і два папярэдніх рэкорды ў 1988 і 1989 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG