Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марадона пацалаваў майку «Дынама Берасьце». ВІДЭА


Дыега Марадона атрымаў цішотку падчас прэс-канфэрэнцыі ў Абу-Дабі
Дыега Марадона атрымаў цішотку падчас прэс-канфэрэнцыі ў Абу-Дабі

На прэс-канфэрэнцыі ў Абу-Дабі, што ў Арабскіх Эміратах, былы аргентынскі футбаліст Дыега Марадона быў прадстаўлены ў якасьці старшыні праўленьня берасьцейскага футбольнага клюбу «Дынама».

Новы старшыня праўленьня берасьцейскага клюбу выступаў на гішпанскай мове, у час прэс-канфэрэнцыі ягоныя словы перакладалі на арабскую.

Было пацьверджана, што Дыега Марадона пачне працаваць на пасадзе ў «Дынама» пасьля завяршэньня бліжэйшага Чэмпіянату сьвету ў футболе — гэта значыць, не раней за 15 ліпеня. Марадону выдалі майку «Дынама» пад нумарам 10 зь ягоным імем (цяпер пад гэтым нумарам у клюбе гуляе Раман Васілюк — ці зьменіць ён нумар, невядома), Марадона яе пацалаваў.

Сам Марадона, як перадае Tut.by, паабяцаў «працаваць з камандай на стадыёне», а таксама працаваць з маладымі гульцамі акадэміі «Дынамі»; рабіць усё, каб клюб стаў «больш канкурэнтаздольным».

Для пачатку ён паабяцаў «прыглядзецца» да цяперашніх гульцоў клюбу, пасьля, магчыма, узмацніць склад гульцамі з Эміратаў, Італіі і Аргентыны. Але дадаў: «Нэймар і Мэсі пакуль занадта далёкі ад нас узровень».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG