Украінскія памежнікі сустракалі заўзятараў «Liverpool» і «Real Madrid» у кіеўскім аэрапорце Барыспаль, размаляваўшы твары ў колеры сымболікі гэтых футбольных клюбаў.
Фінал Лігі чэмпіёнаў паміж гішпанскім «Real Madrid» і ангельскім «Liverpool» адбудзецца 26 траўня ў Кіеве. Заўзятары каманд прыбылі ў Кіеў увечары 24 траўня.