“Абхазія і Паўднёвая Асэтыя ў саюзную дамову могуць уступіць толькі пасьля таго, як іх прызнае Беларусь, бо Расея ўжо прызнала. Менск гэта разумее і разумее, якія мінусы атрымлівае Беларусь. Самы галоўны -- тое, што па любым пытаньні галасаваньне ідзе на карысьць Расеі, бо гэтыя дзьве рэспублікі заўсёды будуць галасаваць, як скажа Масква. У гэтым сэнсе Расеі ўступленьне гэтых рэспублік вельмі выгадна. Гэта дзьве тэрыторыі, у большасьці грамадзян якіх расейскія пашпарты, але яны нібыта выступаюць як самастойныя дзяржавы. Менску гэта вельмі небясьпечна”.
Цыганкоў: “Але што можа Менск тут зрабіць, ці ёсьць у яго нейкія варыянты?”
Калінкіна: “Магчымасьці наступныя. Усе юрыдычныя фармальнасьці – прызнаньне краінаў, уніфікацыя заканадаўства, выпрацоўка новых умовах працы можа доўжыцца гады і нават дзесяцігодзьдзі. У інтарэсах Менску зацягваць гэты працэс на самы доўгі тэрмін”