У Юрыя Дзешука сканфіскавалі кампутар і прынтар. Міліцыянты патлумачылі яму, што па факце флэшмобу ўзбуджаная крымінальная справа, і ён адзін з падазраваных ва ўдзеле ў ёй.
«Калі пабачылі ў кватэры кампутар і прынтар, адразу сказалі, што канфіскоўваюць. Шукалі яшчэ вайсковую форму, бо нібыта адзін з тых, хто ўдзельнічаў у флэшмобе, быў у яе апрануты. Ператрусы адбыліся яшчэ ў некалькіх мясцовых хлопцаў, і ў іх таксама канфіскавалі кампутары», — кажа Юры.
У траўні на шклозаводзе ў Бярозаўцы была запушчана новая вытворчасьць — выраб шклаваты. Гараджане адразу адчулі непрыемны спэцыфічны пах. Невядомыя з гэтае нагоды зладзілі флэшмоб побач з прахадной завода, пакінуўшы пасьля сябе аўтамабільныя апоны і раскіданыя ўлёткі, а таксама запалілі дымавыя шашкі.