Расейскія войскі ўдзень 3 ліпеня нанесьлі авіяўдар кіраванымі бомбамі па Кіеўскім раёне горада Харкава.
Школьнік зь Берасьця Мікалай Місіюк стаў абсалютным пераможцам Эўрапейскай геаграфічнай алімпіяды (EGEO-2024) у Сэрбіі. Агулам беларускія школьнікі зарабілі на алімпіядзе пяць мэдалёў.
Міністры абароны Польшчы і Літвы Ўладыслаў Касіняк-Камыш і Лаўрынас Кашчунас 3 ліпеня сустрэліся ля мяжы зь Беларусьсю і абмеркавалі «гібрыдную вайну» на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу.
«Падпісаны закон „Аб амністыі“ прадэманстраваў імкненьне да гуманнасьці», — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыке Вольга Гарбунова, камэнтуючы вызваленьне шэрагу палітвязьняў, якое, паводле некаторай інфармацыі, адбылося менавіта на падставе гэтага дакумэнта.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выказалася наконт культывацыі тэмы вайны падчас сьвяткаваньня 3 ліпеня ў Беларусі і назвала інсцэніроўкі ваенных падзеяў «цынічнымі».
Паводле інфармацыі мясцовых праваахоўных органаў, грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі ў Турэччыне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі прызналі палітзьняволенымі восем чалавек. Гэта Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ільля Гумбар.
3 ліпеня прайшоў інтэрактыўны дыялёг па Беларусі на 56-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
3 ліпеня выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня ліквідаванай уладамі Партыі БНФ. Агулам праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 4 палітвязьняў, якія выйшлі на волю паводле амністыі.
Эўракамісія забараніла судам Эўразьвязу абараняць беларускіх і расейскіх інвэстараў і інвэстыцыі ў рамках Дамовы да Энэргетычнай хартыі.
Краіны NATO дамовіліся вылучыць Украіне ў наступным годзе вайсковую дапамогу ў памеры 40 мільярдаў эўра. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на двух дыпляматаў.
Днямі ў Варшаве ад анкалёгіі памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская, для якой у траўні 2024 году зьбіралі грошы на лекаваньне.
Лідэры Кітаю і Расеі Сі Цзіньпін і Ўладзімір Пуцін разам зь лідэрамі краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) сабраліся ў Казахстане на саміт, які праходзіць 3–4 ліпеня.
Пытаньні блякаваньня і разблякаваньня ўрад разглядае ўжо некалькі месяцаў. Цяпер прыняты адпаведны дакумэнт.
Расея таксама спыніла выплату ўнёскаў у арганізацыю.
Кірыла Гардзей зьяўляецца кіраўніком транспартна-экспэдытарскай кампаніі Apelsin Logistics (Apelsin), разьмешчанай у Халандэйл-Біч, штат Флорыда. Кампанія таксама мае адрас у Расеі.
Актывістка «Эўрапейскай Беларусі», былая палітзьняволеная Ірына Шчасная выехала зь Беларусі, дзе яна адбыла ў зьняволеньні 3 гады і 7 месяцаў.
Гучны завочны прысуд у справе «аналітыкаў Ціханоўскай» асудзілі ў Радзе Эўропы і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ.
Незалежныя экспэрты ААН атрымалі сьпіс з 63 чалавек (у тым ліку 15 жанчын), старэйшых за 60 гадоў, якія пазбаўленыя волі ў Беларусі за рэальную або меркаваную прыналежнасьць да палітычнай апазыцыі.
Палітзьняволеная Ірына Шчасная адбыла за кратамі 3 гады і 7 месяцаў.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры Radio Zet заявіў, што размова ідзе аб спыненьні пропуску грузаў, а не закрыцьці пераходаў для людзей.
Падрабязнасьці здарэньня высьвятляюцца.
У Горадні на 3 ліпеня анансавалі паседжаньне царкоўнага суду ў справе сьвятара Літоўскага экзархату Ўсясьветнага патрыярхату Георгія Роя — аб адлучэньні яго ад РПЦ.
Улады абвясьцілі 4 ліпеня днём жалобы.
Сярод больш як 1400 палітычных зьняволеных у Беларусі ёсьць тыя, якія знаходзяцца ў вельмі кепскім стане.
Аляксандар Вітко нарадзіўся ў Віцебску, яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Воршы. Крымінальную справу супраць яго завялі ў 2014 годзе.
Закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» набыў моц.
Суд над Эванам Гершковічам пачаўся 26 чэрвеня ў Екацерынбургу (Расея). Ён праходзіць у закрытым для журналістаў рэжыме.
Вынясеньне прысуду ў справе аб незаконнай выплаце Дональдам Трампам 130 тысяч даляраў порнаакторцы, якая сьцьвярджала, што ў яе з Трампам быў інтымны кантакт, будзе адкладзенае да 18 верасьня.
Вайсковы парад, прысьвечаны афіцыйнаму «Дню Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь» (Дню Рэспублікі), пачаўся 3 ліпеня ў Менску а 9-й і доўжыўся паўтары гадзіны.
Абставіны гібелі не раскрываюцца.
Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну расейскія падводныя лодкі двойчы праводзілі апэрацыі ў раёне Ірляндзкага мора, паведамляе Bloomberg.
Беларусь «практычна асвоіла» 105 мільярдаў расейскіх рублёў на рэалізацыю інвэстыцыйных імпартазамяшчальных праектаў і гатовая перайсьці да наступнага этапу — «прапрацоўваньня з расейскім бокам выдзяленьня дадатковага пакета сродкаў», заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Аляксандар Рагожнік.
Аляксандар Лукашэнка раскрыў падрабязнасьці нядаўняга абмену ўкраінца Мікалая Швяца, якога затрымалі ў сакавіку 2023 году ў справе аб падрыве расейскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах.
Колькасьць дапушчаных да Алімпійскіх гульняў 2024 году ў Парыжы індывідуальных нэўтральных спартоўцаў зь Беларусі, якія пацьвердзілі свой удзел у іх, узрасла да 11.
2 ліпеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што шэраг асуджаных з палітычных матываў у Беларусі неўзабаве могуць выйсьці на волю.
Эўразьвяз увёў дадатковыя абмежаваньні на экспарт некаторых аўтамабіляў і матацыклаў у Беларусь.
Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка зьвярнуўся зь лістом да прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона адносна лёсу беларускіх палітзьняволеных.
Больш за 50 тэмпэратурных рэкордаў зафіксавалі на беларускіх мэтэастанцыях за апошнія пяць дзён, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.
Савет міністраў Беларусі апублікаваў сьпіс відаў дзейнасьці, дазволеных для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых.
Расейскі суд забараніў дзейнасьць сужэнцаў Аляксандра і Лідзіі Няўзоравых на тэрыторыі Расеі і пастанавіў канфіскаваць іхную маёмасьць на карысьць дзяржавы, паведамляе ТАСС.
Беларускае ТАА «ДПМ», якому належала сетка крамаў дзіцячага адзеньня «Бусьлік», пачала працэдуру банкруцтва, паведамляе «Люстэрка».
Раней Ігара Аліневіча неаднаразова зьмяшчалі ў штрафны ізалятар.
Сустрэча адбылася ў Канцылярыі польскага прэм’ера ў Варшаве. З 2018 году краіны камунікавалі толькі на міжнародных пляцоўках, не праводзячы перамоваў наўпрост з абменам візытамі.
Вугорскі прэм’ер прыехаў ва Ўкраіну на другі дзень пасьля таго, як ягоная краіна пачала старшыняваць у Эўразьвязе.
«Для высьвятленьня прычын інцыдэнту адпаведныя службы Міністэрства абароны праводзяць дэталёвае расьсьледаваньне», — паведамілі ў вайсковым ведамстве Грузіі.
Канфэрэнцыя сабрала мовазнаўцаў, выкладчыкаў і папулярызатараў беларускае мовы.
Такое званьне атрымаў і генэрал-маёр, зь якім Аляксандар Лукашэнка абмяркоўваў Сувальскі калідор.
Праект стаўся працягам супрацы Urban Myths (Signal project) з кампаніяй Betera.
Загрузіць яшчэ