Дата дня
5 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс). Кангрэс абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнай форму ўраду. У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня 1917 году Першы Усебеларускі зьезд быў разагнаны бальшавікамі. Будынак менскага гарадзкога тэатру, у якім адбываўся І Усебеларускі кангрэс, цяпер — Тэатар імя Янкі Купалы.
Таксама ў гэты дзень
1517 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Ісуса Сірахава.
1936 — у СССР была прынятая сталінская канстытуцыя.
1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў.
1994 — на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ быў падпісаны Будапэшцкі мэмарандум. Згодна з гэтым дакумэнтам Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся
1867 — Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.
1886 — Мікола Равенскі, кампазытар.
1901 — Ўолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар.
1908 — Ганна Абуховіч, акторка, народная артыстка БССР.
1947 — Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык (памёр 26 жніўня 2021 году).
У памяці
1791 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1870 — Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік.
1925 — Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1926 — Клёд Манэ, францускі мастак, пачынальнік імпрэсіянізму.
1987 — Аляксандар Ісачоў, мастак.
1992 — Мікалай Ігнатовіч, першы Генэральны пракурор у незалежнай Беларусі.
2013 — Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.
Форум