Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН прызналі адвольным затрыманьне ў Расеі амэрыканскага журналіста Гершковіча


Эван Гершковіч на судзе ў Екацерынбургу 26 чэрвеня 2024. Фота Reuters
Эван Гершковіч на судзе ў Екацерынбургу 26 чэрвеня 2024. Фота Reuters

Суд над Эванам Гершковічам пачаўся 26 чэрвеня ў Екацерынбургу (Расея). Ён праходзіць у закрытым для журналістаў рэжыме.

Працоўная група ААН у адвольных затрыманьнях прызнала, што перасьлед карэспандэнта амэрыканскага выданьня The Wall Street Journal Эвана Гершковіча ў Расеі парушае адразу некалькі пунктаў Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, а ягонае затрыманьне — адвольнае.

Экспэрты групы паведамілі, што запрошвалі ва ўрадзе Расеі інфармацыю аб падставах для арышту журналіста, аднак адказу не атрымалі.

«Прымаючы да ўвагі ўсе абставіны справы, прымальным сродкам прававой абароны было б неадкладнае вызваленьне спадара Гершковіча і наданьне яму права на кампэнсацыі, прадугледжанае міжнародным правам», — працытавала заяву юрыдычнага органу ААН агенцтва AFP.

Суд над Эванам Гершковічам пачаўся 26 чэрвеня ў Екацерынбурзе (Расея). Ён праходзіць у закрытым для журналістаў рэжыме. Пракуратура Расеі абвінаваціла яго ў тым, што інфармацыя, якую ён зьбіраў для сваіх рэпартажаў, была сакрэтнай.

32-гадовы Эван Гершковіч ужо адседзеў больш за год у турме пасьля таго, як яго арыштавалі ў рэстаране Екацерынбургу ў сакавіку 2023 году. Ён стаў першым заходнім журналістам, арыштаваным у Расеі за шпіянаж, з часоў развалу Савецкага Саюзу.

Як паведамілі ў судзе, новае паседжаньне ў справе Эвана Гершковіча, які абвінавачваецца ў Расеі ў шпіянажы, адбудзецца 13 жніўня.

Уладзімір Пуцін у лютым 2024 года намякаў у інтэрвію амэрыканскаму журналісту Такеру Карлсану аб жаданьні «дамаўляцца» аб вызваленьні Гершковіча.

Сярод іншых грамадзян ЗША, затрыманых у Расеі, ёсьць журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава, затрыманая летась за тое, што не зарэгістравалася як «іншаземны агент».

Курмашава мае двайное, расейскае і амэрыканскае, грамадзянства, Радыё Свабода асудзіла справу супраць Курмашавай як палітычна матываваную.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG