Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» паведаміў пра завяршэньне пошукавай апэрацыі. Чатырохгадовую Маю Любімцаву шукалі з 1 ліпеня пасьля таго, як каля 16:30 яна пайшла з дому ў невядомым кірунку.
Дзіця не размаўляла, пра што папярэджвалі людзей перад магчымай сустрэчай і спробамі кантакту.
Раніцай 3 ліпеня ад спэцыялістаў атраду стала вядома, што дзяўчынка загінула. Абставіны трагедыі не раскрываюцца.
Форум