Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі ў часе вучэньняў разьбіўся вайсковы самалёт Су-25, пілёт загінуў


Грузінскі Су-25. Архіўнае фота
Грузінскі Су-25. Архіўнае фота

«Для высьвятленьня прычын інцыдэнту адпаведныя службы Міністэрства абароны праводзяць дэталёвае расьсьледаваньне», — паведамілі ў вайсковым ведамстве Грузіі.

Вайсковы штурмавік Су-25 пацярпеў крушэньне недалёка ад вайсковай базы ў населеным пункце Дысвэлі Болніскага муніцыпалітэту Грузіі.

Як паведаміла грузінская служба Радыё Свабода з спасылкай на прадстаўніка мэра Болніскага муніцыпалітэту Дзьмітрыя Мадэбадзэ, пілёт ня змог катапультавацца і загінуў.

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў часе плянавых вайсковых вучэньняў з удзелам авіяцыі. У Міністэрстве абароны Грузіі ўдакладнілі, што загінуў пілёт Сіл абароны Кахабэр Зурабашвілі.

«Для высьвятленьня прычын інцыдэнту адпаведныя службы Мінабароны праводзяць дэталёвае расьсьледаваньне», — паведамілі ў вайсковым ведамстве Грузіі.

Раней у Міністэрстве абароны Грузіі паведамлялі аб мадэрнізацыі і абнаўленьні самалётаў Су-25. Работы выконвалі спэцыялісты навукова-тэхнічнага цэнтру «Дэльта» і кампаніі «Тбілавіямшэні».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG