Жыхарам Менску падыход чыноўнікаў не спадабаўся. Яны знайшлі ў роліках шмат гістарычных падтасовак, заўважылі, што нідзе не гаворыцца пра шматлікія войны беларусаў з Масквой, а ў якасьці герояў беларусам падсоўваюць расейцаў, якія ня мелі ніякага дачыненьня да Беларусі.