Пра тое, што яе прадзед быў «бацькам найноўшай беларускай драматургіі», Эмілія Аляхновіч даведалася ажно падчас вучобы ва ўнівэрсытэце. Ня ведаючы, кім быў яе прадзед, Эмілія таксама зьвязала сваё жыцьцё з мастацтвам, у прыватнасьці з тэатрам.
Падзеі 25 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
1949 год быў у Заходняй Беларусі асаблівы. На яго прыпалі 10-я ўгодкі так званага вызвольнага паходу Чырвонай Арміі. І не было ніводнага нумару абласной „Сялянскай газеты“, дзе б не апявалася дата 17-га верасьня.
21 верасьня ў Армэніі адзначаецца галоўнае дзяржаўнае сьвята — Дзень незалежнасьці. Паспрабуйце адказаць на пытаньні, каб даведацца, ці шмат вы ведаеце пра гэтую краіну.
Упершыню я прыехаў у Маладэчна ў жніўні 1992 году. У будынку палітэхнічнага тэхнікуму адбывалася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў. Мае вочы, дый ня толькі мае, яшчэ не нацешыліся нацыянальнымі сьцягамі над урадавымі будынкамі...
18 верасьня завяршылася народные разьвітаньне з каралевай Лізаветай ІІ. Сёньня адбываецца яе дзяржаўнае пахаваньне — першае ў Брытаніі з часоў сьмерці Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе.
19 верасьня 1991 году бела-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны ў якасьці дзяржаўнага ў Рэспубліцы Беларусь. У суседняй Літве на той момант уласны, адрозны ад камуністычнага дзяржаўны жоўта-зялёна-чырвоны сьцяг выкарыстоўваўся як дзяржаўны ўжо больш за два гады.
17 верасьня ў Беларусі цяпер адзначаецца Дзень народнага адзінства. Лукашэнка прыдумаў гэтае сьвята пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі.
Перамогу ў вайне адзначылі незвычайна сьціпла. 9 траўня 1945 году „Сялянская газета“ надрукавала паведамленьне пра капітуляцыю Германіі, віншаваньне, партрэт Сталіна — і ўсё. У пераможным 1945-м і ў абласной, і ў раённых газэтах галоўная тэма — гэта ня фронт і не перамога. Гэта пастаўкі.
17 верасьня ў Беларусі ўжо другі раз адзначаецца Дзень народнага адзінства. Лукашэнка прыдумаў гэтае сьвята пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» кнігу пісьменьніка Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX–XXI стст.».
Словы Міхася Чарняўскага пра бомбу, якую ён не пасьпеў ірвануць, гучалі ў маёй галаве, калі я праглядаў самую „тоўстую“ справу — пра паўстаньне ў Крыжоўцы. Ключавое слова тут — „паўстаньне“. Уся гісторыя Беларусі пад расейскай акупацыяй — чарада паўстаньняў супраць гэтай акупацыі.
Polska Macierz Szkolna займаецца адукацыяй, яе школа ў Горадні на вуліцы Гараднічанскай была адной з самых вялікіх польскіх грамадзкіх школ у сьвеце.
На гэты раз зьнішчана пахаваньне ў вёсцы Плябанішкі Горадзенскага раёну.
Падзеі 11 верасьня ў Беларусі і сьвеце.
Вось першая датай судовая справа. Артыкул — сабатаж. Гэта сорак чацьвёрты год. Яшчэ няма ніякіх бандытаў. Адна толькі радасьць вызваленьня...
8 верасьня ў Варшаве адзначылі мітынгам, шэсьцем і адкрыцьцём выставы мастака-графіка Зьмітра Шапавалава «Нарысы зь мінулага», прысьвечанай перамозе беларусаў у Аршанскай бітве 1514 году.
8 верасьня 1992 году на плошчы перад Домам ураду ў Менску адбылася арганізаваная Беларускім Народным Фронтам і Беларускім згуртаваньнем вайскоўцаў сымбалічная прысяга вайскоўцаў запасу на вернасьць Беларусі.
Гетман Канстанцін Астроскі — галоўны аўтар перамогі войскаў ВКЛ і Польшчы ў Аршанскай бітве. Тым ня менш гісторыя захавала імёны іншых вайскаводаў, якія паспрыялі перамозе над Масквой 8 верасьня 1514 году.
На працягу дваццаці гадоў Зьміцер Бартосік езьдзіць па Беларусі ў пошуку праўдзівых сюжэтаў мінулага. Гэтым разам у рукі аўтару трапляюць дакумэнты Маладачанскага абласнога суду, якія выпадкова апынуліся ў адкрытым доступе. Аўтар з дакумэнтамі ў руках выпраўляецца па адрасах колішніх падзеяў.
У жніўні 2022 году міністэрства адукацыі Беларусі прыняло пастанову аб завядзеньні ў школах факультатыўных заняткаў ігры на васьмі музычных інструмэнтах. Сярод гэтых інструмэнтаў няма, на маю думку, самага важнага беларускага народнага інструмэнту — скрыпкі, і ёсьць балалайка.
Часопіс будзе выходзіць на электроннай плятформе, паколькі на гэты момант адсутнічае рэальная магчымасьць выдаваць яго на паперы.
Здаецца, іх каштоўнасьці і сьвятыні ня вартыя таго, каб цярпець мінімальны дыскамфорт і ісьці на мінімальную рызыку.
2 верасьня 1942 году габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне даведаліся, што побач з габрэйскімі могілкамі для іх падрыхтавалі расстрэльныя ямы. Не чакаючы сьмерці, вязьні вырашылі пачаць бунт. У гісторыю ён увайшоў як першае ў гісторыі паўстаньне ў гета падчас ІІ сусьветнай вайны.
Як варта ацаніць ролю першага і апошняга прэзыдэнта СССР у найноўшай беларускай гісторыі? Ці адрозьніваюцца сусьветныя і нацыянальныя ацэнкі ягонага значэньня? Як трэба ацэньваць гістарычныя постаці — паводле іх намераў ці паводле вынікаў іх дзейнасьці?
Свабода пагаварыла з нобэлеўскай ляўрэаткай у літаратуры Сьвятланай Алексіевіч пра спадчыну, якую пакінуў па сабе апошні кіраўнік Савецкага Саюзу.
Хто пахаваны ў лесе за Навабеліцай? Разьбіралася Свабода.
Графалягічная экспэртыза ў Празе пралівае новае сьвятло на асобу нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Паводле Сяргея Абламейкі, новыя факты пацьвярджаюць яго выснову, што менавіта група Каліноўскага стаяла ля вытокаў беларускай нацыянальнай палітычнай гісторыі.
Сёньняшні наш госьць — Віктар Корбут, гісторык і журналіст зь Менску, які цяпер піша дысэртацыю ў Польшчы. Пагаварылі зь ім аб праблемах беларускай мінуўшчыны, пытаньнях сучаснасьці, беларускай мове як аснове нацыянальнай ідэі незалежнай дзяржавы.
Выдавецтва «Галіяфы», дзейнасьць якога Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыняла на тры месяцы, пачало працэс ліквідацыі, распавёў выданьню «Медиазона» ягоны заснавальнік Зьміцер Вішнёў.
Гомельскія чыноўнікі заявілі, што менскія праектанты памыліліся, згадаўшы месцы пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ля Навабеліцы.
Аляксандар Лукашэнка пазыцыянуе сябе як стваральніка беларускай дзяржаўнасьці і галоўнага гаранта яе сувэрэнітэту. Тым часам на «сэсіі Незалежнасьці» ў жніўні 1991 году дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь.
Падзеі 25 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У 105-ю гадавіну з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі Радыё Свабода публікуе невядомы раней хатні відэазапіс, зроблены 29 кастрычніка 1993 году — менш чым за паўтара года да сьмерці паэта 2 красавіка 1995 году.
У 105-ю гадавіну з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі Радыё Свабода публікуе невядомы раней хатні відэазапіс, зроблены 29 кастрычніка 1993 году — менш як за паўтара года да сьмерці паэта 2 красавіка 1995 году.
Жыхарам Менску падыход чыноўнікаў не спадабаўся. Яны знайшлі ў роліках шмат гістарычных падтасовак, заўважылі, што нідзе не гаворыцца пра шматлікія войны беларусаў з Масквой, а ў якасьці герояў беларусам падсоўваюць расейцаў, якія ня мелі ніякага дачыненьня да Беларусі.
Чым цяперашні час падобны да часоў пасьля паразы паўстаньня 1863–1864 гадоў і паразы расейскай рэвалюцыі 1905–1907 гадоў? Наколькі маштабнымі тады былі рэпрэсіі і эміграцыя? Як тады беларускае грамадзтва асэнсоўвала паразы, як шукала новых шляхоў дзеяньняў?
Знаходку выявілі ў Сэрбіі каля горада Прахава. Караблі яшчэ пагражаюць выбухамі, як на тэрыторыі Сэрбіі, так і на румынскай зямлі.
Каб уратаваць СССР ад распаду, 19 жніўня 1991 году група артадаксальных лідэраў КПСС разам з кіраўніцтвам КДБ пачала путч супраць прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Путчысты пралічыліся. Іх учынак канчаткова дабіў савецкую імпэрыю і адкрыў шлях да параду сувэрэнітэтаў.
Гісторык Алесь Смалянчук падчас працы ў Нацыянальным музэі Літвы знайшоў калекцыю тэкстаў і прадметаў Літоўскага правінцыйнага камітэту, якім кіраваў Кастусь Каліноўскі. Выглядае, што дагэтуль ніхто з дасьледчыкаў не зьвярнуў увагі на гэтыя дакумэнты.
Прычына пажару высьвятляецца, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
Беларускі гісторык, прафэсар Алесь Смалянчук падчас працы ў Нацыянальным музэі Літвы знайшоў новыя тэксты па-беларуску ў паперах Літоўскага правінцыйнага камітэту, якім кіраваў Кастусь Каліноўскі.
Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
13 жніўня — дзень памяці Якуба Коласа, найвялікшага беларускага творцы.
На раскопках у Менскай вобласьці знайшлі ўнікальны артэфакт, які можа адкрыць новую старонку ў археалягічных дасьледаваньнях Беларусі.
Усяго за савецкі час у БССР рэпрэсавалі каля 600 тысяч чалавек — ад заможнага сялянства падчас калектывізацыі да дзяржаўнай эліты ў 1937–1938-м, антысавецкіх партызан у 1944–1953-м і дысыдэнтаў у пазьнейшыя гады.
Паглядзелі, як зьмянілася Беларусь за 2 гады.
Да перайменаваньня вуліца называлася Віцебскай, паведамляе полк імя Кастуся Каліноўскага.
6 жніўня 1517 году ў сталіцы Чэскага Каралеўства Празе выйшла ў сьвет першая друкаваная кніга Беларусі — Біблія ў перакладзе на старабеларускую мову Францішка Скарыны.
Загрузіць яшчэ