На борце танкера Ise Princess знаходзіцца 570 тысяч барэляў нафты, перадае Reuters.
Амэрыканская нафта разам з той, якая экспартуецца з Нарвэгіі, Блізкага Ўсходу і Заходняй Афрыкі, павінна замяніць расейскую нафту, якая паступае па нафтаправодзе «Дружба».
Эўразьвяз зьбіраецца да канца году скараціць на 90% імпарт нафты з Расеі.
Адзначаецца, што нафта маркі Mars, якая здабываецца ў Мэксыканскім заліве, падобная саставам да расейскай Urals.
Першая партыя амэрыканскай нафты, дастаўленая ў Ростак у пачатку жніўня, паступіла на перапрацоўчы завод PCK Schwedt, мажарытарным уладальнікам якога зьяўляецца «Роснефть».
«Роснефть» на мінулым тыдні папярэдзіла аб тым, што цэны на паліва ў Нямеччыне падвысяцца праз вышэйшы кошт імпартаванай морам нафты.
З пачатку чэрвеня цана на нафту, якая здабываецца ў ЗША, зьнізілася з 122 даляраў за барэль да менш як 87 даляраў у той час, як здабыча дасягнула амаль 12 мільёнаў барэляў нафты — 20-працэнтны скачок у параўнаньні з узроўнем пачатку 2021 году.
У чэрвені сёлета ЗША экспартавалі рэкордныя аб’ёмы нафты — каля 3,5 мільёна барэляў за дзень.
Амэрыканскае фэдэральнае ўпраўленьне энэргетычнай інфармацыі прагназуе рост здабычы і экспарту нафты.