Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына возьме ўдзел у аднаўленьні разбуранай інфраструктуры ва Ўкраіне


Прэзыдэнты Турэччыны і Ўкраіны
Прэзыдэнты Турэччыны і Ўкраіны

Міністар інфраструктуры Ўкраіны Аляксандар Кубракоў і міністар гандлю Турэччыны Мехмет Муш падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні, які прадугледжвае ўдзел турэцкага боку ў пасьляваенным аднаўленьні Ўкраіны.

Падпісаньне адбылося ў рамках перамоваў паміж прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам, якія прайшлі ў Львове. Пра гэта паведамляе прэсавая служба ўкраінскага прэзыдэнта.

«Турэччына — наш стратэгічны саюзьнік. Мы ўдзячныя турэцкім партнэрам за гатоўнасьць да супрацоўніцтва ў аднаўленьні разбуранай Расеяй інфраструктуры. Турэцкі бізнэс мае вялікі вопыт у будаўніцтве дарог і мастоў, у прыватнасьці Запароскага і Крамянчуцкага мастоў, і зарэкамэндаваў сябе як надзейны партнэр. Таму разьлічваем, што ўжо зусім хутка выйдзем на канкрэтныя практычныя вынікі сумеснага аднаўленьня», — сказаў Аляксандар Кубракоў.

У якасьці першага праекту разглядаецца аднаўленьне моста ў сяле Раманаўка Кіеўскай вобласьці, які злучае Бучу і Ірпень з Кіевам.

У бліжэйшы час будзе створана сумесная ўкраінска-турэцкая рабочая група па пытаньнях аднаўленьня, у рамках якой будуць прапрацаваныя мэханізмы прыцягненьня турэцкіх інвэстыцый у канкрэтныя праекты, гаворыцца ў паведамленьні.

Перамовы Зяленскага і Эрдагана прайшлі ў палацы Патоцкіх у Львове. Пасьля двухбаковых перамоваў прэзыдэнты Ўкраіны і Турэччыны сустрэліся з генсекам ААН Антонію Гутэрышам. Гэтая сустрэча доўжылася 40 хвілін. Бакі абмеркавалі прадуктовую ўгоду, сытуацыю вакол Запароскай атамнай электрастанцыі і ваеннае супрацоўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG