На скрыжаваньні сталічных вуліц Дзянісаўскай і Маякоўскага прадстаўніцтва літоўскай кампаніі Projestos projektai будуе ў Менску беларускі Akropolis.
Гэта зьвязана з выяўленьнем у Віцебскай вобласьці асяродку афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).
Паўночная і Паўднёвая Карэі дасягнулі прынцыповага пагадненьня аб аднаўленьні працы закрытага ў красавіку сумеснага прамысловага комплексу Кэсон.
Пра гэта сказаў Радыё Свабода першы кіраўнік незалежнай Літвы, дэпутат Эўрапарлямэнту Вітаўтас Ландсбергіс.
Пасьля некалькіх месяцаў утойваньня інфармацыі пра вірус афрыканскай чумы сьвіней беларускія ўлады заклікалі суседнія краіны разам змагацца супраць гэтай навалы.
487 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 16 мільёнаў даляраў) перавяла на рахункі беларускага філіялу фірмы Ferdan Consult llp махлярская расейская кампанія ТАА «Брисстайл».
Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу пацьвердзіў, што на сьвінакомплексе «Лучоса», які належыць Віцебскаму камбінату хлебапрадуктаў, зафіксаваны выпадкі афрыканскай чумы — віруснага захворваньня, якое вядзе да масавай гібелі пагалоўя сьвіней. Для чалавека яно пагрозы не ўяўляе. Але небясьпека ў іншым: вірус выяўлены непадалёк ад расейскага памежжа.
Паўднёвая Карэя прапанавала Паўночнай Карэі правесьці перамовы аб аднаўленьні працы прадпрыемстваў у прамысловым рэгіёне Кэсон, што знаходзіцца на тэрыторыі КНДР паблізу мяжы паміж дзьвюма краінамі.
Расейская карпарацыя «Ростехнологии» паклала вока на Менскі завод колавых цягачоў.
Дзяржаўная вэтэрынарная служба Латвіі забараніла ўвоз мяса, мясных прадуктаў, малака і малочных прадуктаў на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу церазь беларуска-латвійскую мяжу
Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аказаць усялякую дапамогу і падтрымку Вэнэсуэле ў дывэрсыфікацыі і мадэрнізацыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у аўторак падпісаў закон, які дазволіць блякаваць інтэрнэт-сайты, дзе незаконна разьмяшчаюць фільмы.
У Літве лічаць небясьпечным становішча ў Беларусі, дзе хутка распаўсюджваецца чума сьвіней. Там просяць Эўракамісію ў якасьці дапамогі выдзеліць на барацьбу з чумой каля 3,5 млн. эўра.
Анатоль Уласенка — фэрмэр буйны нават па ўкраінскіх мерках. Гаспадарыць ён амаль дваццаць гадоў, апрацоўвае 1700 гектараў зямлі на Херсоншчыне, мае цэлы парк тэхнікі — у тым ліку і беларускай вытворчасьці.
Напярэдадні Дня Незалежнасьці кіраўнік Беларусі выступіў з традыцыйнай прамовай. Чаму Аляксандра Лукашэнку пужае глябалізацыя? Ці сапраўды інфарматызацыя стварае пагрозу Беларусі? Навошта кіраўнік дзяржавы заклікае грамадзтва да мабілізацыі?
У Гомелі працягвае страйкаваць большасьць індывідуальных прадпрымальнікаў. Тым часам у Рэчыцы дробныя гандляры вырашылі аднавіць працу.
Шумчанка кажа, што будзе працягваць барацьбу за правы прадпрымальнікаў: пададзеная заяўка на марш пратэсту, а калі яна ня будзе задаволеная, прадпрымальнікі могуць зноў пачаць масавую забастоўку
Страйкуюць: Менск, Віцебск, Горкі, Івацэвічы, Магілёў, Бабруйск, Горадня, Гомель, Рэчыца, Бяроза, Лунінец, Берасьце. Дробны бізнэс пратэстуе супраць тэхнічнага рэглямэнту Мытнага зьвязу.
Мінгандлю будзе чакаць рашэньня Эўразійскай эканамічнай камісіі па спрэчным тэхрэглямэнце Мытнага саюзу, якое маюць прыняць 2 ліпеня.
За студзень — травень 2013 году экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 24,2% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2012 году
« Пакуль нам далі працаваць, але да якога пэрыяду — мы гэтага ня ведаем. У нас цяпер зацішша перад бурай».
Многія прадпрымальнікі гандлёвых цэнтраў і рынкаў Менску і рэгіёнаў Беларусі зьбіраюцца з 2 ліпеня прыпыніць сваю дзейнасьць
Нацыянальную сыстэму электроннага збору платы за праезд па платных дарогах Беларусі належала ўвесьці ў эксплютацыю з 1 ліпеня.
У Баранавічах каля 200 прадпрымальнікаў сабраліся ля падатковай інспэкцыі і пастанавілі абвясьціць бестэрміновы страйк.
Дырэктар па міжнародных продажах кампаніі Kapsch TrafficCom Міхаэль Гшнітцэр на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіў журналістам, што Губэрт Горбах ня меў ніякага дачыненьня да заключэньня інвэстдамовы ў Беларусі.
У Беларусі зь 1 ліпеня павышаны пэнсіі, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Актывісты рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» падалі заяўку ў Менгарывканкам на правядзеньне шэсьця і мітынгу пратэсту.
На рынку Ждановічы ў павільёне «Мір моды» сабраліся некалькі сотняў прадпрымальнікаў.
Маніторынг выкананьня прадпрымальнікамі тэхрэглямэнту Мытнага зьвязу па таварах лёгкай прамысловасьці пачнецца ў Беларусі 1 лістапада 2013 году.
Апублікавана і ўступіла ў сілу сумесная пастанова Міністэрства гандлю, Мінсельгасхарча, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржстандарту, якая вызначае спрошчаныя спосабы паьцверджаньня індывідуальнымі прадпрымальнікамі адпаведнасьці тавараў лёгкай прамысловасьці, якія яны рэалізуюць на рынках, патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюза.
Бізнэсоўцы спадзяюцца, што акцыя пратэсту паўплывае на пазыцыю беларускіх уладаў што да абароны мясцовага бізнэсу
27 чэрвеня па ўсёй Беларусі прайшоў папераджальны страйк індывідуальных прадпрымальнікаў, незадаволеных новымі ўмовамі гандлю ў рамках Мытнага зьвязу.
Наколькі рэальна, што палітычныя патрабаваньні аб выхадзе з Мытнага зьвязу стануць лёзунгам большасьці прадпрымальнікаў?
Старшыню рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку судзілі і далі 5 сутак арышту. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла намесьніца старшыні “Пэрспэктывы” Вольга Круміна.
27 чэрвеня ўсе буйныя рэчавыя рынкі Гомеля — Цэнтральны, Прудкоўскі, Давыдаўскі, Прывакзальны — падтрымалі агульнанацыянальны папераджальны страйк прадпрымальнікаў.
Ірына Яскевіч: «Людзі настроеныя так, што з 1 ліпеня яны перастануць плаціць падаткі і спыняць працу зусім»
Арганізацыя ААН па гандлі і разьвіцьці апублікавала справаздачу аб прамых замежных інвэстыцыях (ПЗІ) у сьвеце. Паводле дакладу летась паток ПЗІ ў краіны СНД заставаўся ўстойлівым, хаця ў Беларусі ён зьнізіўся амаль ў тры разы — да 1 мільярда 442 мільёнаў даляраў.
Карэспандэнта «Свабоды» Ігара Карнея ды іншых журналістаў вызвалілі зь міліцыі. Арганізатар страйку прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка застаўся ў пастарунку.
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект, які вяртае так званую «залатую акцыю».
У ліпені зноў падаражэюць цыгарэты. Максымальныя цэны на некаторыя маркі цыгарэт зь фільтрам павялічацца да 30%.
27 чэрвеня на шэрагу рэчавых рынках па ўсёй Беларусі заплянаваны аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны страйк прадпрымальнікаў, незадаволеных новымі правіламі гандлю ў рамках Мытнага зьвязу.
У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, закрываюць мясцовы ільнозавод. Першымі пад звальненьне падпалі больш за дваццаць працаўніц.
Грамадзкае аб’яднаньне прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» абвясьціла пра аднадзённы папераджальны страйк, які мае адбыцца 27 чэрвеня.
Прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу вырашылі пачаць збор подпісаў за выхад Беларусі з складу Мытнага саюзу. 27 чэрвеня — папераджальны страйк.
Украіна з 22 чэрвеня ўвяла забарону на ўвоз з Беларусі сьвіней, прадукцыі і сыравіны зь іх у сувязі з выяўленьнем на тэрыторыі краіны афрыканскай чумы сьвіней.
Мінэканомікі Беларусі зь ліпеня падвышае мінімальныя адпускныя цэны на гарэлку. Пры гэтым зноў спасылаюцца на Мытны саюз.
Распараджэньнем кіраўніка краіны ад 1 ліпеня на 10,2% будуць падвышаныя працоўныя пэнсіі. Пэнсіянэры заяўляюць, што, каб кампэнсаваць страты ад інфляцыі, пэнсіі трэба падвышаць прынамсі удвая.
Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі мяса з Гарадзенскай вобласьці.
Міжнародная арганізацыя працы мае намер накіраваць у Беларусь місію, каб скласьці поўны малюнак сытуацыі з правамі прафсаюзаў і дапамагчы беларускім уладам рэалізаваць ранейшыя рэкамэндацыі Сьледчай камісіі МАП.
Гарадзенскія прадпрымальнікі ня столькі абмяркоўваюць тое, што ўлады пайшлі ім на саступкі і адтэрмінавалі на год увядзеньне абавязковай сэртыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасьці, колькі гавораць аб іншых праблемах, якія перашкаджаюць іхняй працы.
Загрузіць яшчэ