Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі заклікаюць выйсьці з Мытнага саюзу


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу вырашылі пачаць збор подпісаў за выхад Беларусі з складу Мытнага саюзу. 27 чэрвеня — папераджальны страйк.

Такое рашэньне было прынятае на форуме прадпрымальнікаў, які адбыўся 24 чэрвеня ў Менску, паведаміў журналістам старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

Гэта выклікана ўвядзеньнем тэхнічнага рэглямэнту Мытнага саюзу, які, паводле прадпрымальнікаў, паставіць іх на мяжу выжываньня.

На форуме было сказана, што з 1 ліпеня прадпрымальнікі гатовыя арганізаваць масавыя акцыі пратэсту, сысьці ў вымушаныя адпачынкі, спыніць выплату падаткаў, калі патрабаваньні дакумэнта не ўдасканаляцца, перадае БелаПАН.

«Меркаваньне простых прадпрымальнікаў такое, што на сёньняшні дзень менавіта гэты геапалітычны суб’ект — Мытны саюз — ставіць пад пагрозу нацыянальны бізнэс Беларусі», — сказаў Шумчанка.

Лідэр аб’яднаньня паведаміў, што 27 чэрвеня прадпрымальнікі плянуюць правесьці аднадзённы папераджальны страйк супраць увядзеньня патрабаваньняў тэхрэглямэнту, тады ж будуць агавораны дэталі кампаніі па зборы подпісаў за выхад Беларусі з складу Мытнага саюзу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG