Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыкевіч: «У пэўным сэнсе страйк можа стаць выніковым»


Аляксандар Старыкевіч
Аляксандар Старыкевіч
Ці можна назваць аднадзённы страйк беларускіх прадпрымальнікаў пасьпяховым? Наколькі рэальна, што палітычныя патрабаваньні аб выхадзе з Мытнага зьвязу стануць лёзунгам большасьці прадпрымальнікаў? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.

—За апошнія гады любая акцыя пратэсту робіцца даволі незвычайнай справай для Беларусі. Таму аднадзённы папераджальны страйк прадпрымальнікаў, безумоўна, варта лічыць істотнай падзеяй. Ці ўдалася гэтая акцыя?

— Паводле арганізатараў, 70 працэнтаў прадпрымальнікаў бралі ўдзел у страйку. Натуральна, што могуць быць і іншыя ацэнкі, але відавочна, што акцыя не правалілася. Яна заўважная, яна прайшла ў шэрагу гарадоў Беларусі, і прадпрымальнікі гэтым разам прадэманстравалі і салідарнасьць, і рашучасьць.

— Традыцыйна дробныя бізнэсоўцы спыняюцца выключна на эканамічных патрабаваньнях. Гэтым разам гучалі і палітычныя заклікі наконт Мытнага зьвязу. Ці могуць гэтыя палітычныя лёзунгі авалодаць думкамі большасьці прадпрымальнікаў?

— Шчыра кажучы, незалежна ад таго, авалодае ці не гэтая ідэя большасьцю прадпрымальнікаў — няма шанцаў на тое, што Беларусь выйдзе з Мытнага зьвязу. Бо толькі дзякуючы яму субсыдыі ад Расеі складаюць каля 10 мільярдаў даляраў на год. Ня думаю, што беларускае кіраўніцтва пад ціскам прадпрымальнікаў можа адмовіцца ад такіх грошай.

Іншая справа, што можа атрымацца цікавая рэч. Страйк прадпрымальнікаў можа стаць для афіцыйнага Менску нагодай сказаць сваім партнэрам па Мытным зьвязе — «бачыце, мы хацелі ўвесьці гэтыя новыя правілы, але ў нас там ледзь ня ўсе на дыбкі паўставалі». Таму ў гэтым сэнсе страйк можа быць выніковым.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG