Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паблізу Бушэрскай АЭС у Іране адбыўся землятрус


Людзі на завалах пасьля землятрусу ў Бушэры, Іран. 28 лістапада 2013 году
Людзі на завалах пасьля землятрусу ў Бушэры, Іран. 28 лістапада 2013 году

Бі-бі-сі паведамляе пра землятрус магнітудай 5,6. Паводле зьвестак дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва, прынамсі сем чалавек загінулі, 30 былі параненыя.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў шасьцідзесяці кілямэтрах ад АЭС у Бушэры.

Пакуль няма падрабязнасьцяў пра разбурэньні.

Іран разьмешчаны ў адным з самых сэйсманебясьпечных раёнаў: празь яго тэрыторыю праходзіць буйны геалягічны разлом.

У краіне кожны дзень адбываюцца нязначныя землятрусы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG