Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні грынпісавец выйшаў з расейскай турмы


Колін Расэл
Колін Расэл

Радыста Arctic Sunrise таксама адпусьцілі пад заклад.

Суд у Санкт-Пецярбургу адпусьціў пад заклад два мільёны рублёў апошняга падсьледнага ў справе «Арктык Санрайз» – радыста судна Коліна Расэла, гаворыцца ў мікраблогу «Грынпіс» у Twitter.

Такім чынам, усе 30 затрыманых выпушчаныя на волю.

18 верасьня актывісты «Грынпіс» паспрабавалі падняцца на буравую плятформу «Газпрома» для правядзеньня акцыі супраць нафтаздабычы ў Арктыцы.

Пасьля гэтага ўся каманда судна «Арктык Санрайз» і журналісты былі затрыманыя расейскімі памежнікамі, у дачыненьні да іх была ўзбуджаная крымінальная справа аб пірацтве, аднак потым артыкул была зьменены на «хуліганства».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG