Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкатаваць гандлёвую сетку Maxima заклікаюць у Латвіі


Працы на завалах ГЦ Maxima ў Рызе
Працы на завалах ГЦ Maxima ў Рызе

У балтыйскім сэгмэнце сацыяльных сетак пачынаецца кампанія супраць гандлёвай сеткі «Максіма».

Прычына – трагедыя ў рыскай Залітудзе, дзе пасьля абвалу даху ГЦ пад абломкамі загінулі 54 чалавекі, перадае Інтэрфакс.

Уладальнікі гандлёвай сеткі сваёй віны ў трагедыі не прызнаюць. Кіраўнік літоўскай холдынгавай кампаніі Vilniaus prekyba, якой належыць група кампаній Maxima, Ёланта Бівайніце ўпэўненая, што супрацоўнікі крамы ў Залітудзе дзейнічалі, зыходзячы з найлепшых меркаваньняў.

Сваё абурэньне заявамі кіраўніцтва Maxima выказалі латвійскія палітыкі і вядомыя ў грамадзтве людзі, у тым ліку міністар замежных спраў Эдгар Рынкевіч, міністар эканомікі Даніэль Паўлютс, міністар дабрабыту Ілзэ Вінькеле, дэпутаты Сэйму, праваабаронцы, журналісты. Многія зь іх абвясьцілі, што ня будуць рабіць пакупкі ў крамах сеткі Maxima і заклікалі да байкоту гэтага прадпрыемства, паведамляе рэсурс delfi.lv .

Эдгар Рынкевіч паведаміў, што па дыпляматычных каналах зьвязаўся з МЗС Літвы і перадаў інфармацыю аб дзеяньнях Maxima ў Латвіі. Між тым, карыстальнікі інтэрнэту пачалі ў масавым парадку рассылаць лісты на адрас канцылярыі прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце.

Варта згадаць, што да сеткі Maxima належыць і віленскі ГЦ «Акропаліс», які карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод беларускіх пакупнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG