Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуналка падаражэе на 38%

абноўлена

У беларускім урадзе плянуюць ад 1сьнежня зноў павысіць тарыфы на газ і электраэнэргію.

Але гэта яшчэ будзе ўзгадняцца з кіраўніком краіны.

“Калі будзе прынятае станоўчае рашэньне, дык адбудзецца невялікі ўздым коштаў на асобныя камунальныя паслугі, газ і электраэнэргію. На астатнія камунальныя паслугі ў нас няма падстаў павышаць цэны ў гэтым годзе", – паведаміў падчас прамой тэлефоннай лініі ў газэце "Советская Белоруссия" намесьнік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Гэтыя захады Калінін тлумачыць неабходнасьцю пакрыцьця затрат на імпарт энэргарэсурсаў. Падвышэньне тарыфаў на электраэнэргію, можа стаць ужо сёмым ад пачатку года. Але не апошнім. Паводле праекту афіцыйнага прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, у 2014 годзе плянуецца павялічыць кошт жыльлёва-камунальных паслуг на 38%.

Плацяжы за тыпавую (двухпакаёвую) кватэру ў 2014 годзе павысяцца на 124,3 тыс. рублёў (12,7 даляра) і складуць 450,9 тыс. рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG