Прастой аб’яўлены згодна з афіцыйным загадам генэральнага дырэктара прадпрыемства Віктара Асноўскага і абумоўлены спадам пакупніцкага попыту на прадукцыю МАЗу на расейскім і міжнародным рынках.
Як паведамляе сайт www.praca-by.info, на прадпрыемстве ўтварыліся вялізныя складзкія запасы гатовай прадукцыі, не хапае сродкаў на закупку матэрыялаў і камплектуючых вырабаў. Дні вымушанага прастою работнікам абяцаюць аплаціць у памеры 2/3 тарыфнай стаўкі.
У прыёмнай гендырэктара МАЗу адмовіліся камэнтаваць вымушаны прастой на прадпрыемстве, спаслаўшыся на тое, што заводзкая газэта «Аўтазаводзец» апублікавала вычарпальную афіцыйную інфармацыю па гэтым пытаньні.
Былы дырэктар заводу «Ўдарнік» Васіль Шлындзікаў лічыць, што ў рэшце рэшт гэтая сытуацыя можа скончыцца банкруцтвам МАЗу.
«Гэта будзе такое банкруцтва, якое прымусіць прадпрыемства рэканструявацца з улікам рынкавых формаў гаспадараньня. Нешта падобнае ўжо адбывалася ў краінах Усходняй Эўропы. Напрыклад, «Ікарус» у Вугоршчыне. Гэта быў цудоўны завод, які працаваў на ўвесь СССР, ды і на ўсю Эўропу. Але пасьля распаду СССР ён разваліўся. Але з частак гэтага заводу ўзьніклі новыя больш сучасныя прадпрыемствы. Калі МАЗ ня можа прадаваць сваю прадукцыю, дык павінен выпускаць іншую. А такі завод можа вырабляць усё, што заўгодна: камунальную тэхніку, агрэгаты. Людзі, калі ім даць свабоду і магчымасьць, знойдуць тое, што будзе выгодна выпускаць, — кажа Васіль Шлындзікаў.