Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сустрэў вынікі саміту Эўрамайдан? Эфір з Аленай Радкевіч ад 18:00


Менск пагадзіўся пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ.

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей на саміце ў Вільні папрасіў Эўропу адмяніць санкцыі. На ягоную думку, калі б палітвязьні напісалі прашэньне, іх бы маглі памілаваць.

У праграме таксама:

У Ждановічах працягваецца сутыкненьне паміж прадпрымальнікамі і падаткавікамі. Гомельскія гандляры рэчавых рынкаў рыхтуюцца да страйку.

Дэлегацыя Маладога Фронту ў Кіеве дэманструе салідарнасьць з прыхільнікамі эўраінтэграцыі на майдане.

Аматары гурта «Ляпіс Трубяцкі» паралізавалі беларуска-літоўскую мяжу. Больш за 400 легкавікоў чакаюць у чэргах на выезд зь Беларусі ў Літву, дзе адбудзецца канцэрт Ляпісаў.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG