Наш сёньняшні госьць з тых маладых, якія, уцякаючы з радзімы ад рэпрэсій, ужо ведалі, як будуць за мяжой будаваць сваю Беларусь. Гісторык, культуроляг, грамадзкі актывіст Цімафей Акудовіч больш як год дзеіць на беларускім полі ў Варшаве і іншых польскіх гарадах, дзе апынуліся ягоныя суайчыньнікі.