Жаночая зборная Беларусі па тэнісе выйшла ў паўфінал Сусьветнай групы Кубка фэдэрацыі.
У нацыянальным аэрапорце Менск 12 лютага адбылася цырымонія сустрэчы першых замежных турыстаў, якія прыбылі ў Беларусь з уваходжаньнем у сілу пяцідзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзян 80 дзяржаваў.
Міністэрства прамысловасьці Беларусі разьмясьціла на сваім сайце пералік гаспадарчых таварыстваў, якія належаць дзяржаве і акцыі якіх прапаноўваюцца да продажу ў 2017 годзе.
У офісе гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) 5 лютага пачаў дзейнічаць Цэнтар беларускай мовы.
На пажары ў Жлобінскім дзяржаўным мэталюргічным каледжы загінуў чалавек, адзін супрацоўнік выратаваны.
Узровень страхавых выплатаў у агульнай суме страхавых унёскаў склаў 55,3%.
30 студзеня суд Акцябрскага раёну (Гомельская вобласьць) разгледзіць адміністрацыйны пратакол у дачыненьні да жыхаркі райцэнтру, актывісткі АГП і лідэра «Маладых дэмакратаў» Алены Луцковіч, якую вінавацяць у дробным хуліганстве.
Слесараў-газавікоў Аляксея Лукаша і Аляксандра Чысьцякова прызналі вінаватымі і асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні. Лукаша ўзялі пад варту ў судзе, Чысьцякова забяруць з дому — ён на бальнічным, у суд не прыйшоў.
На тэрыторыі Беларусі ў будучыні можа быць пабудавана большая колькасьць атамных электрастанцый, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 25 студзеня старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў.
Беларускія ўлады хочуць толькі вярнуць статус спэцыяльнага запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, а не зрабіць Беларусь сябрам Рады Эўропы.
«Адзіная магчымасьць зьмен — гэта пастаянная, нястомная праца, каб улады Беларусі зразумелі, што ў іх ёсьць надзейны партнэр у асобе нашай асамблеі», — заявіў дакладчык ПАРЭ Андрэа Рыгоні на слуханьнях пра сытуацыю ў Беларусі.
У даляравым эквіваленце валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2016 годзе аказаўся найменшым зь 2007 году, сьведчаць дадзеныя Міжнароднага валютнага фонду.
Аляксей Міхальчанка, аглядальнік ОНТ, у эфіры тэлеканала ўвечары 14 студзеня ў сваім аўтарскім відэаблогу «Як ёсьць» раскрытыкаваў экспазыцыю Музэя сучаснай беларускай дзяржаўнасьці, які знаходзіцца ў будынку Адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Карла Маркса ў Менску.
Італьянскі рэжысёр здыме ў Беларусі фільм пра вайну ў Сырыі, які плянуе заявіць на Вэнэцыянскім кінафэстывалі.
Паводле МЗС, Эўразьвяз жорстка зьвязвае працэс перамоваў аб спрашчэньні візавых працэдур з заключэньнем пагадненьня аб рэадмісіі.
Агульная задача цяперашніх пакаленьняў беларусаў — зьберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасьля іх. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 студзеня на цырымоніі ўручэньня прэміяў «За духоўнае адраджэньне».
Авіякампанія Turkish Airlines празь сьнегапад адмяніла ў суботу, 7 студзеня, рэйс са Стамбулу ў Менск. Згодна з раскладам самалёт меў прызямліцца ў 15.55.
Затрыманы ў Беларусі ізраільска-расейскі блогер Аляксандар Лапшын сустрэне Новы год у менскім сьледчым ізалятары. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» ягоная сяброўка Кацярына.
Корпус рэактара першага энэргаблёку БелАЭС дастаўлены на будпляцоўку пад Астраўцом.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі больш ня будзе разьмяшчаць інфармацыю пра колькасьць вернікаў на калядных набажэнствах. Такім чынам МУС адказала на адкрыты ліст кіраўніка Беларускай каталіцкай царквы.
Загрузіць яшчэ