Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі страхоўшчыкі сабралі грошай, а колькі аддалі за 2016 год


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За студзень-сьнежань 2016 гады ўнёскі страхавых арганізацый Беларусі склалі 971,9 млн беларускіх рублёў. Рост страхавых унёскаў у параўнаньні з 2015 годам склаў 18,1%, перадае зьвестакі Міністэрства фінансаў БелаПАН.

Па добраахвотных відах страхаваньня за студзень-сьнежань 2016 страхавыя ўнёскі склалі 542,1 млн рублёў, што на 113,5 млн рублёў больш за аналягічны пэрыяд 2015 году. Страхавыя ўнёскі па абавязковых відах страхаваньня за 2016 год — 429,8 млн рублёў, што на 35,7 млн рублёў больш, чым годам раней. Добраахвотных відаў страхаваньня ў агульнай суме страхавых унёскаў 55,8% (за студзень-сьнежань 2015 г. — 52,1%).

За студзень-сьнежань 2016 году выплаты страхавой кампэнсацыі і страхавога забесьпячэньня агулам па рэспубліцы склалі 537,4 мільёнаў рублёў і перавысілі гэты паказьнік за аналягічны пэрыяд 2015 году на 64,8 млн рублёў. Узровень страхавых выплатаў у агульнай суме страхавых унёскаў склаў 55,3% (за 2015 год — 57,4%).

За студзень-сьнежань 2016 году страхавымі арганізацыямі пералічана ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды 111,7 млн рублёў (за 2015 год — 144,8 млн рублёў), з іх 65,6 мільёнаў рублёў — падаткі і непадатковыя плацяжы ў бюджэт, 46,1 млн рублёў — плацяжы ў пазабюджэтныя фонды (за студзень-сьнежань 2015 г. — 96 млн рублёў і 48,8 мільёнаў рублёў адпаведна).

Міністэрства фінансаў падрыхтавала прапановы, што прадугледжваюць рэфармаваньне правілаў працы ўдзельнікаў страхавога рынку, у прыватнасьці выраўноўваньне ўмоваў дзейнасьці прыватных і дзяржаўных страхоўшчыкаў.

«На пачатковым этапе плянуецца рэфармаваць умовы вядзеньня страхавой дзейнасьці ў сэгмэнце добраахвотнага страхаваньня, які адносіцца да страхаваньня жыцьця», — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Сяргей Асенка ў артыкуле, апублікаванай у апошнім нумары часопісу «Фінансы, улік, аўдыт», што выдаецца Мінфінам.

У прыватнасьці, удакладніў ён, плянуецца скасаваць умову па аднясеньні на затраты страхавых унёскаў па дагаворах добраахвотнага страхаваньня жыцьця і дадатковай пэнсіі толькі ў выпадку іх заключэньня з дзяржаўнай страхавой арганізацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG