Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Беларусь на гэты момант ня здольная выканаць пагадненьне аб рэадмісіі ў разуменьні ЭЗ


Начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС Ігар Фісенка
Начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС Ігар Фісенка

На гэты момант Беларусь ня здольная выканаць пагадненьне аб рэадмісіі ў разуменьні Эўразьвязу, заявіў 10 студзеня начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка.

Паводле яго, Эўразьвяз жорстка зьвязвае працэс перамоваў аб спрашчэньні візавых працэдур з заключэньнем пагадненьня аб рэадмісіі. «Гэта значыць адно пагадненьне бязь іншага проста не набудзе моц. Са спрашчэньнем візавых працэдур ніякіх прынцыповых праблем няма, але гэтае пагадненьне зьвязанае цалкам з пагадненьнем аб рэадмісіі», — сказаў прадстаўнік МЗС на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА.

Два гады таму стаўленьне да гэтага пытаньня было адным, але пасьля міграцыйнага крызісу ў Эўропе адбылася пэўная пераацэнка каштоўнасьцяў, у тым ліку на экспэртным узроўні.

«Два гады таму стаўленьне да гэтага пытаньня было адным, але пасьля міграцыйнага крызісу ў Эўропе адбылася пэўная пераацэнка каштоўнасьцяў, у тым ліку на экспэртным узроўні. У той сытуацыі, у якой мы сёньня знаходзімся, мы ня лічым, што здольныя выканаць пагадненьне аб рэадмісіі ў тым разуменьні, у якім гэта лічыць неабходным Эўрапейскі саюз. У нас проста няма для гэтага адпаведнай інфраструктуры», — заявіў Фісенка.

«Гэта значыць трэба быць гатовымі рэальна прымаць людзей, якія будуць вяртацца да нас у межах працэдуры рэадмісіі. Для гэтага неабходныя час і грошы», — дадаў ён.

Над пагадненьнямі аб палягчэньні візавага рэжыму і аб рэадмісіі Беларусь і ЭЗ працуюць ужо некалькі гадоў. Чакалася, што дакумэнты будуць парафіяваныя ў траўні 2015 году на саміце Ўсходняга партнэрства ў Рызе, аднак гэтага не адбылося. Як заявіў пасьля саміту кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей, дамовы не былі парафіяваныя не па віне Беларусі.

Алена Купчына
Алена Купчына

24 лістапада 2016 году Алена Купчына, якая займала на той момант пасаду намесьніка міністра замежных спраў Беларусі, растлумачыла журналістам: Беларусь хоча атрымаць трохгадовы пераходны пэрыяд для імплемэнтацыі палажэньняў пагадненьня аб рэадмісіі. Такі тэрмін даваўся іншым краінам, зь якімі ЭЗ заключаў такія пагадненьні, у тым ліку з Расеяй, Украінай і Турцыяй, падкрэсьліла яна. «Галоўнае для нас зараз — гэта вырашыць пытаньне аб рэадмісіі. Справа ня ў нашай негатовасьці ўзяць гэтыя абавязацельствы. Мы гатовыя, але хочам выконваць іх годна», — заявіла Купчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG