З вынікамі новага дасьледаваньня чытачоў знаёміць The New York Times.
Дасьледнікі выявілі, што агулам вакцынацыя маці на 61 працэнт больш эфэктыўна прадухіляе шпіталізацыю немаўлят, а вакцынацыя на позьніх тэрмінах цяжарнасьці — пасьля першых 20 тыдняў — забясьпечвае лепшую абарону немаўлят, чым больш раньняя вакцынацыя.
Новае дасьледаваньне зьяўляецца першым рэальным эпідэміялягічным доказам таго, што мацярынская вакцынацыя можа абараніць немаўлят ад COVID-19, бо яны нараджаюцца з антыцеламі сваёй маці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маладыя людзі атрымліваюць менш карысьці ад бустэрных прышчэпак, чым пажылыя. Дасьледаваньне«Сутнасьць у тым, што вакцынацыя маці — гэта сапраўды важны спосаб абараніць маленькіх дзяцей», — заявіла на брыфінгу 15 лютага доктарка Дана Міны-Дэльман, кіраўніца аддзелу дасьледаваньняў і прафіляктыкі захворваньняў немаўлят CDC.
Цэнтры кантролю і прафіляктыкі захворваньняў рэкамэндуюць цяжарным, якія кормяць, або жанчынам, якія спрабуюць зацяжарыць, рабіць прышчэпкі ад каранавирусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times: САЗ дазволіла прышчапляць цяжарных ад COVID-19Навукоўцы нагадваюць, што COVID-19 можа быць вельмі небясьпечным для цяжарных жанчын і іх дзяцей. Бо гэтая хвароба павялічвае рызыку розных ускладненьняў цяжарнасьці, у тым ліку, заўчасныя роды і нараджэньне мёртвых немаўлят.
Ранейшыя дасьледаваньні паказалі, што жанчыны, прышчэпленыя супраць іншых інфэкцый падчас цяжарнасьці, могуць перадаваць антыцелы эмбрыёну праз плацэнту.
Новае дасьледаваньне было праводзілася з удзелам дзецяй ва ўзросьце да шасьці месяцаў, якія былі шпіталізаваныя ў адну з 20 дзіцячых лякарняў ЗША у пэрыяд з 1 ліпеня па 17 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы: прышчэпкі цяжарных ад COVID-19 абараняюць і немаўлятЗ 379 немаўлят, ахопленых дасьледаваньнем, 176 здалі пазытыўны тэст на каранавірус (нехта зь іх быў шпіталізаваныя з COVID-19, іншыя проста мелі сымптомы хваробы). Астатнія 203 дзіцяці мелі адмоўныя вынікі на тэстаў.
У немаўлят, якія захварэлі на COVID-19, 16% маці былі прышчэпленыя падчас цяжарнасьці ў параўнаньні з 32% маці шпіталізаваных дзяцей бязь вірусу.
Дасьледнікі выявілі, што вакцынацыя на працягу першых 20 тыдняў цяжарнасьці на 32% эфэктыўная супраць шпіталізацыі немаўлят з COVID-19, у той час як пазьнейшая вакцынацыя эфэктыўная аж на 80%.