У анэксаваным Крыме размалявалі ў колеры дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны надпіс «Ялта» на бэтоннай стэле гатэлю «Ялта-Інтурыст».
Літары разьмешчаныя на ладнай вышыні.
На інцыдэнт неадкладна адрэагавала расейская ўлада гораду, графіці зафарбавалі белым колерам.
Крым быў анэксаваны Расеяй у сакавіку 2014 году. ААН і большасьць краін сьвету гэтага не прызнала і лічыць акупаваны паўвостраў часткай тэрыторыі Ўкраіны.
«Мірон» — пад такім псэўданімам у Беларусі пасьля рэфэрэндуму 1995 году дзейнічаў чалавек, альбо група, якая вывешвала ў цяжкадасяжных месцах бел-чырвона-белы сьцяг.