Ці ёсьць падставы перасьцерагацца, што вучэньні «Захад-2021» перарастуць у ваенны канфлікт? Чым адрозьніваюцца цяперашнія вучэньні і колішнія вучэньні «Захад-2017»? Ці застануцца пасьля вучэньняў у Беларусі расейскія войскі? На якую інтэграцыю ў вайсковай сфэры пойдзе Лукашэнка?
Пра гэтую заяву намесьніка міністра абароны Беларусі Сяргей Патапенкі паведаміла агенцтва Sputnik
NATO павінна ўмацоўваць свой усходні флянг, бо расейская агрэсія не выключаная, лічаць аўтары дакладу Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
Рымскія гусі са старажытнага паданьня і не прэтэндавалі на ролю палітычных аналітыкаў. Але, гледзячы па ўсім, мелі звычку гергетаць тады, калі нагода была істотнай. Гергеталі б яны зь любой нагоды і нават безь яе, мяркую, што наўрад ці яны б уратавалі Рым.
У справе фігуруюць 8 чалавек. 21-гадовы хлопец пад вартай, шасьцёра прыйшлі на паседжаньне самі. На момант затрыманьня ў жніўні 2018-га чацьвёра зь іх былі непаўналетнія.
Якія «чырвоныя лініі» аўтаноміі ў межах вайскова-палітычных саюзаў? Як адрэагуе Масква на абмеркаваньні беларускага нэўтралітэту з удзелам беларускіх урадоўцаў?
Назва і ідэя ня новыя. Але ці будзе новая «Вяйшнорыя»?
Якіх мэтаў дасягнуў гэты міжнародны форум? Ці стаў ён працягам дыялёгу ўлады з грамадзтвам? Ці варта Захаду верыць Лукашэнку? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца кіраўнік варшаўскага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозаў Павал Вусаў, аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў буйныя і стратэгічныя прадпрыемствы «незалежна ад формаў уласнасьці» быць гатовымі да павелічэньня выпуску ваеннай прадукцыі.
У Беларусі арыштаваны ўкраінскі шпіён, здаецца, упершыню ў найноўшай гісторыі. Вось вам і «бурбалка», адмазка для Расеі за Брусэль.
«…і выкарыстаць гэтую прапагандысцкую кампанію для таго, каб абгрунтоўваць дадатковае разгортваньне вайсковых сілаў NATO на ўсходнім флянгу».
Масква адкідае абвінавачваньні на свой адрас.
Паводле нямецкага выданьняת прадстаўнік прэзыдэнта Пуціна заявіў пра тое, што надалей Расея будзе праводзіць буйнамаштабныя вайсковыя вучэньні непасрэдна ля межаў NATO раз на два гады.
Падсумоўваючы пасяджэньне Рады Расея-НАТО ў Брусэлі 26 кастрычніка, генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг сказаў, што «наш дыялёг ідзе няпроста, але менавіта таму ён так важны».
Дэпартамэнт міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі адказаў украінскім вайсковым службоўцам на іх заявы аб прысутнасьці ў краіне расейскіх вайскоўцаў.
У Міністэрстве абароны Беларусі заяўляюць пра спробы зрыву сумесных беларуска-расейскіх стратэгічных вучэньняў «Захад-2017».
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што заходнія краіны прасочаць, ці ўсе войскі Расея вывела зь Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017».
Паводле вайскавода арміі ЗША ў Эўропе генэрал-лейтэнанта Бэна Годжэса, Расея разьбіла «Захад-2017» на шэраг драбнейшых вучэньняў, каб не запрашаць назіральнікаў.
Міністэрства абароны Расеі адмаўляе, што пасьля вучэньняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі засталіся расейскія войскі. Прадстаўнік ведамства генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў сьцьвярджае, што ўсе часткі вярнуліся ў пункты пастаяннай дысьлякацыі.
Расея пакінула ў Беларусі свае войскі пасьля вучэньняў «Захад-2017», нягледзячы на абяцаньні не рабіць гэтага, заявіў у камэнтары для агенцтва Reuters начальнік ўкраінскага Генэральнага штабу Віктар Мужэнка.
Ці значыць гэта, што на момант публікацыі эшалён пакінуў тэрыторыю Беларусі, не ўдакладняецца.
Нягледзячы на тое, што вучэньні «Захад-2017» скончыліся тыдзень таму, прыдуманая сеціўная краіна Вяйшнорыя ня мае намеру паміраць і плянуе абраць уласны парлямэнт. «Свабода» даведалася пра мэты стваральнікаў «незалежнай інтэрнэт-дзяржавы».
Расейскія спэцназаўцы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных тактыка-спэцыяльных вучэньнях.
Ці не зарана падводзіць вынікі вучэньняў «Захад-2017»? Як паўплывае ўдзел Беларусі ў іх на стасункі афіцыйнага Менску з Захадам і Ўкраінай? Ці задаволеныя ў Маскве беларускім саюзьнікам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце журналісты старэйшы аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Пра ўрачыстыя провады Першай танкавай арміі, якая прымала ўдзел у вучэньнях Захад-2017, піша інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.
Міністэрства абароны Беларусі выказала задавальненьне па выніках назіраньня за ўкраінска-амэрыканскімі камандна-штабнымі вучэньнямі Rapid Trident-2017.
У Верайцах, на вузлавой станцыі пад Асіповічамі, сфармаваны эшалён з расейскай тэхнікай, задзейнічанай у вучэньнях «Захад-2017». Пяць дзясяткаў транспартэраў і танкаў рознай мадыфікацыі рушылі на плятформах у бок Асіповічаў.
Лукашэнка запэўніў, што праз тыдзень пытаньне прысутнасьці расейскіх войскаў «адпадзе само па сабе». Аднак расейскія вайскоўцы ў нашай краіне ўсё ж застануцца. Якія?
Да таго міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заяўляў пра пляны Расеі на адпрацоўку ядзернага ўдару ў апошні дзень вучэньняў.
Незалежны магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў затрыманы 21 верасьня на чыгуначнай станцыі Верайцы Асіповіцкага раёну.
Перабазаваньне авіятэхнікі ў пункты дысьлякацыі зойме два дні.
На чыгуначнай станцыі Верайцы пад Асіповічамі пачалася пагрузка расейскай вайсковай тэхнікі, якая была задзейнічаная ў расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2017» на палігоне Асіповіцкі.
Расейскія танкі «ішлі» маршам на Беларусь, Пуцін не прыехаў да Лукашэнкі, а расейскі верталёт страляў па сваіх. Свабода ўзгадвае здарэньні падчас вучэньняў «Захад 2017», а вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін тлумачыць, што за гэтым можа стаяць.
Вынікі сумесных стратэгічных вучэньняў Беларусі і Расеі "Захад-2017" абмяркоўваюць: палітоляг Рыгор Трафімчук, вайсковыя экспэрты Аляксандр Гольц з Масквы, Ігар Суцягін зь Лёндану, Дзьмітры Тымчук з Кіеву, Віталь Цыганкоў зь Менску. Вядучы – Андрэй Трухан.
Падчас вучэньняў здарыліся дзьве аварыі з расейскімі самалётамі. СМІ таксама пішуць, што расейскі верталёт выпадкова стрэліў ракетай у гледачоў. Усё гэта адбылося на тэрыторыі Расеі. У Беларусі пра інцыдэнты з расейскай авіяцыяй у час «Захаду-2017» не паведамлялася.
Вучэньні «Захад-2017» на вачах ператвараюць Беларусь у раён міжнароднай напружанасьці — Дзяніс Івашын, рэдактар Беларускай службы міжнароднай выведніцкай супольнасьці «Інформнапалм», расказвае пра «Захад-2017» і вынікі грамадзкага маніторынгу адкрытых крыніц.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён загадзя дамовіўся з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пра асобнае назіраньне за беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017».
За апошняй стадыяй сумесных расейска-беларускіх вучэньняў галоўныя вайскаводы ўзброеных сілаў так званай «саюзнай дзяржавы» назіралі асобна.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў мяркуе, што пляны Аляксандра Лукашэнкі назіраць за актыўнай фазай вучэньняў супольна з Уладзімірам Пуціным адкарэктаваў цэлы шэраг фактараў.
Паволе дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы», Беларусь і Расея зрабілі ўсё магчымае, каб вучэньні «Захад-2017» ня сталі фактарам ваенна-палітычнага раздражненьня.
20 верасьня на завяршэньне беларуска-расейскага стратэгічнага вучэньня «Захад-2017» кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разам з расейскім міністрам абароны Сяргеем Шайгу наведае палігон «Барысаўскі».
Падчас сумесных расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» Расея мае намер адпрацаваць ужываньне ядзернай зброі. Пра гэта заяўляе міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч, паведамляе TVP Info.
Расейская дэлегацыя пакінула залю Генэральнай асамблеі ААН перад выступам прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, якая адзначыла, што ў ходзе расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» адпрацоўваюцца сцэнары нападу на суседнія краіны.
Прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімір Макараў запэўніў, што Беларусь ня мае тэрытарыяльных прэтэнзіяў да суседніх краінаў і ня будзе «вяртаць» свае гістарычныя землі.
20 верасьня Аляксандар Лукашэнка наведае актыўную фазу вучэньняў «Захад-2017» на 227-м агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі». Разам зь ім назіраць за сумеснымі вышкаламі расейскіх і беларускіх войскаў будзе расейскі міністар Сяргей Шайгу. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у Беларусь на вучэньні не прыедзе.
Законапраект быў ухвалены 89 галасамі «за» пры 8 галасах «супраць» на фоне маштабных сумесных вучэньняў Расеі і Беларусі каля межаў NATO.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што абстрэлу гледачоў на вучэньнях «Захад-2017» не было.
На вучэньнях «Захад-2017» баявы верталёт выпадкова даў залп па натоўпе гледачоў, ёсьць цяжкапараненыя, паведаміў расейскі партал 66.ru.
Журналістка ўкраінскага «Грамадзкага тэлебачаньня» Наста Станко прыехала ў Беларусь адмыслова асьвятляць беларуска-расейскія манэўры «Захад-2017». 17 верасьня яна наведала Ружанскі авіяцыйны палігон. Але тое, што паказалі журналістам, яе не задаволіла. У размове са Свабодай Насьця Станко патлумачыла, чаму.
Загрузіць яшчэ