Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO праверыць, ці ўсе расейскія войскі з «Захаду-2017» пакінулі Беларусь


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што заходнія краіны прасочаць, ці ўсе войскі Расея вывела зь Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017».

Альянс, згадвае Енс Столтэнбэрг, пільна сачыў за вучэньнямі, але яшчэ «занадта рана даваць канчатковыя ацэнкі».

«Важна тое, што любыя войскі могуць застацца ў Беларусі толькі са згоды ўраду Беларусі, і расейскі міністар абароны анансаваў, што яны выводзяць усе войскі, — кажа ён. — Цяпер мы спраўджваем гэта».

​Начальнік генштабу Ўзброеных сілаў Украіны Віктар Мужэнка тыдзень таму заявіў, што мае інфармацыю пра тое, што расейцы «вывелі толькі некалькі падразьдзяленьняў з заяўленых прыкладна 12 500 вайскоўцаў, зь якіх нібыта 3000 былі расейскімі, але там насамрэч іх было значна больш». Масква адмаўляла, што ў Беларусі засталіся расейскія войскі.

Усё пра «Захад-2017»

Столтэнбэрг раней казаў, што вучэньні «Захад-2017» не ўяўляюць «непасрэднай пагрозы» для NATO, але альянс застаецца «гатовым да любой сытуацыі». Ён яшчэ да пачатку вучэньняў наракаў, што Расея і Беларусь ня выканалі абяцаньняў наконт празрыстасьці вучэньняў.

Усе суседзі Беларусі выказвалі занепакоенасьць вучэньнямі, у прыватнасьці тым, што расейскія войскі могуць не пакінуць Беларусь па заканчэньні вучэньняў, а таксама тым, што Расея можа скарыстацца Беларусьсю як пляцдармам для нападу на іншыя дзяржавы». Аляксандар Лукашэнка загадваў сваёй Радзе бясьпекі перастаць апраўдвацца.

Расейскія салдаты пра Беларусь: «А што кепскага, каб мы засталіся?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG