Як пасьпеў паведаміць Алесь Асіпцоў агенцтву БелаПАН, ён быў недалёка ад станцыі і рыхтаваў матэрыял пра вяртаньне ў Расею вайсковай тэхнікі, улучанай у сумесныя вучэньні «Захад-2017».
Празь нейкі час да журналіста падышоў міліцыянт і запатрабаваў прайсьці зь ім. Праз гадзіну яго адпусьцілі з Асіповіцкага РУУС, папярэдне праверышы дакумэнты.
Перад затрыманьнем журналіст расказаў, што стаў сьведкам, як на адну чыгуначную плятформу пагрузілі 36 расейскіх БТР, а на другую — паўсотні танкаў. Куды яны зьбіраюцца рушыць — невядома. Пасьля таго як інфармацыя з фатаздымкамі зьявілася ў СМІ, вакол станцыі быў выстаўлены пост. А неўзабаве журналістам зацікавілася міліцыя.
Сёньня Расея пачала вывад войскаў зь Беларусі пасьля вучэньняў «Захад-2017».