Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі: апошні эшалён расейскіх вайскоўцаў зьехаў зь Беларусі


На станцыі Верайцы грузяць расейскую вайсковую тэхніку, што была задзейнічаная ў вучэньнях «Захад-2017» на палігоне «Асіповіцкі», 21 верасьня
На станцыі Верайцы грузяць расейскую вайсковую тэхніку, што была задзейнічаная ў вучэньнях «Захад-2017» на палігоне «Асіповіцкі», 21 верасьня

Паводле паведамленьня Міністэрства абароны Беларусі, апошні чыгуначны эшалён з вайскоўцамі і тэхнікай узброеных сілаў Расеі, што бралі ўдзел у вучэньнях «Захад-2017», выбыў 28 верасьня.

Ці значыць гэта, што на момант публікацыі эшалён пакінуў тэрыторыю Беларусі, не ўдакладняецца.

Раней прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў казаў Свабодзе, што апошні расейскі вайсковец з «Захаду» пакіне Беларусь да 29 верасьня.

Прадстаўнікі суседніх краінаў і беларускія апазыцыйныя палітыкі выказвалі асьцярогу, што расейскія войскі пасьля вучэньняў могуць застацца ў Беларусі. Паводле афіцыйных зьвестак, у вучэньнях бралі ўдзел каля 3000 расейскіх вайскоўцаў.

Дзе ў Беларусі пасьля вучэньняў застануцца расейскія вайскоўцы

Расейскія салдаты пра Беларусь: «А што кепскага, каб мы засталіся?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG