Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква адмаўляе, што ў Беларусі засталіся расейскія войскі


Міністэрства абароны Расеі адмаўляе, што пасьля вучэньняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі засталіся расейскія войскі. Прадстаўнік ведамства генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў сьцьвярджае, што ўсе часткі вярнуліся ў пункты пастаяннай дысьлякацыі.

Напярэдадні начальнік Генштабу Ўзброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка заявіў, што Расея пакінула частку войскаў на тэрыторыі Беларусі і вывела толькі невялікую частку кантынгенту.

З 14 па 20 верасьня Расея і Беларусь правялі вайсковыя вучэньні «Захад-2017». Падчас манэўраў, паводле дадзеных МЗС Літвы, два расейскіх вайскова-транспартныя самалёты ўварваліся ў паветраную прастору краіны. У NATO таксама заявілі, што вучэньні «Захад-2017» сьведчаць аб падрыхтоўцы Расеі «да вялікай вайны».

Масква і Менск сьцьвярджалі, што ў манэўрах удзельнічаюць 12 700 вайскоўцаў дзьвюх краінаў, аднак старшыня Вайсковага камітэту NATO — чэскі генэрал Пэтр Павэл — называў лічбу ў 100 тысячаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG