Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовілася ад удзелу ў спартовых спаборніцтвах на тэрыторыі Расеі


Украінская біятляністка Ірына Варвінец заваёўвае срэбра на Чэмпіянаце сьвету-2017, ілюстрацыйнае фота
Украінская біятляністка Ірына Варвінец заваёўвае срэбра на Чэмпіянаце сьвету-2017, ілюстрацыйнае фота

Міністар моладзі і спорту Ўкраіны Ігар Жданаў паведаміў 13 сакавіка, што зборная Ўкраіны ў біятлёне ня будзе браць удзелу ў этапе Кубка сьвету ў Расеі. Пазьней прэзыдэнт Фэдэрацыі біятлёну Ўкраіны Ўладзімер Брынзак заявіў расейскім СМІ, што рашэньне тычыцца ня толькі біятляністаў, а ўсіх украінскіх спартоўцаў і ўсіх расейскіх спаборніцтваў.

«З гэтага часу ўкраінскія зборныя ва ўсіх відах спорту ня будуць браць удзелу ў спаборніцтвах, якія праводзяцца на тэрыторыі Расеі», — заявіў Уладзімер Брынзак. Паводле яго, рашэньне ўхваленае на дзяржаўным узроўні.

Этап Кубку сьвету ў біятлёне, што мае прайсьці ў сакавіку ў расейскай Цюмені, ужо байкатуюць ЗША, Канада і Чэхія. У заяве амэрыканскай асацыяцыі адзначалася, што Расея па-ранейшаму не адпавядае кодэксу Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва, а замежным спартоўцам у краіне пагражае небясьпека.

На мінулай зімовай Алімпіядзе ў Сочы ўкраінскія біятляністкі ўзялі золата ў жаночай эстафэце. Летась на чэмпіянаце сьвету ўкраінскія біятляністы мелі срэбра і тры бронзы ў розных дысцыплінах. Самым пасьпяховым для ўкраінскіх біятляністаў быў чэмпіянат сьвету 2013 году — золата, срэбра і тры бронзы ў розных дысцыплінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG