Свабода сабрала цікавыя лічбы пра жыцьцё ў Беларусі, Польшчы, Украіне і Расеі. Паспрабуйце адгадаць, пра якую краіну ідзецца.
Вайна, вайна ніколі не мяняецца. Ці ўсё зьмянілася, і цяпер ідуць войны, пра якія вы і ня чулі?
Ходзім вуліцай Куйбышава, азіраемся на помнік Калініну, спускаемся ў мэтро «Фрунзенская»... Хто ўсе гэтыя людзі, са сьветам якіх мы так і не разьвіталіся?
30 гадоў таму ў Чэхаславаччыне пачаліся шматдзённыя пратэсты, пасьля якіх камуністычнае кіраўніцтва сышло ў адстаўку. Паспрабуйце адказаць на сем пытаньняў пра тыя падзеі, якія ў чэхаў атрымалі назву «Аксамітная рэвалюцыя».
24-25 кастрычніка Лукашэнка правядзе ў Казахстане. Што вы ведаеце пра гэтую краіну? паспрабуйце свае сілы ў нашай віктарыне.
13 кастрычніка адзначаецца дзень нараджэньня Эдварда Вайніловіча, буйнога гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, прадпрымальніка і мэцэната. Што вы ведаеце пра гэтую знакавую для нашай гісторыі постаць?
7 кастрычніка 1939 года ў сваім маёнтку на Піншчыне быў забіты Раман Скірмунт. Што вы ведаеце пра аднаго з прэм’ераў Беларускай Народнай Рэспублікі?
29 верасьня 1529 году быў прыняты Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага. Па якіх законах жылі нашыя продкі? Праверце свае веды.
Сёлета ў лістападзе Беларусь чакаюць выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, а ў наступным годзе прэзыдэнцкая кампанія. Свабода сабрала парады да выбараў ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Націсьніце і даведайцеся, як правільна хадзіць на выбары ў Беларусі.
1 верасьня 1939 году нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу і тым самым дала пачатак Другой сусьветнай вайне. Сёньня мы прапануем вам адказаць на шэсьць тэматычных пытаньняў.
28 год таму Беларусь стала незалежнай. Свабода адабрала пяць дзясяткаў памятных і ня вельмі падзеяў, якімі было адзначана жыцьцё краіны і людзей у гэтыя больш як чвэрць стагодзьдзя.
Ці зможаце вы адрозьніць цытаты зь беларускіх дзяржаўных выданьняў савецкага часу ад таго, што публікавалася ў апошнія некалькі гадоў? Праверце сябе.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў праславіўся многімі нестандартнымі ўчынкамі. Зможаце адгадаць, што з гэтага рабіў менавіта ён?
Вялікая вайна, Імперыялістычная вайна... Як толькі Першую сусьветную вайну не называюць. Нажаль, у гістарыяграфіі Беларусі Першай сусьветнай вайне адведзена зусім невялікая роля. Таму не будзе дзіўна, калі і вы не так шмат пра яе ведаеце.
Звычайна веданьня беларускай мовы бывае цалкам дастаткова, каб разумець і па-ўкраінску. Аднак нават сярод самых часта ўжываных словаў ёсьць такія, пра сэнс якіх беларусу здагадацца будзе ня так лёгка. Праверце свае моўныя інстынкты: што, па-вашаму, значаць гэтыя словы?
20 ліпеня спаўняецца роўна 25 гадоў ад часу першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Рэфэрэндумы, зьніклыя палітыкі, «500 даляраў» — наколькі добра вы памятаеце прэзыдэнцтва Лукашэнкі за гэтую чвэрць стагодзьдзя? Праверце сябе.
Праверце сябе, ці сапраўды вашы веды адпавядаюць сёньняшнім уяўленьням мэдыцыны.
Першая фраза – прынада, каб заахвоціць прачытаць як мінімум другі сказ. Праверце вашу абазнанасьць у беларускай літаратуры што тычыцца пачаткаў літаратурных твораў. Паспрабуйце дапасаваць першую фразу, якую мы прыводзім, да канкрэтнага твору. Даем тры варыянты адказу — толькі адзін зь іх правільны.
3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Што вы ведаеце пра гэтую дату і падзеі вакол яе? Праверце сябе.
У 1994 годзе адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог Аляксандар Лукашэнка, і ад таго часу кіраўнік дзяржавы не мяняўся. Ці добра вы ведаеце, як праходзілі тыя выбары?
Прапануем вам праверыць, наколькі добра (дый ці наогул) помніце вы тое, што чыталі зь беларускай літаратуры. Пытаньні датычаць літаратурных пэрсанажаў. Толькі адзін варыянт адказу правільны.
Прамысловы гігант, аднапартыйная дыктатура, старажытная цывілізацыя. Адкажыце на 10 пытаньняў пра краіну, чыя мова — адна з галоўных у менскім аэрапорце і чые салдаты ў апошнія гады ўдзельнічаюць у парадах у Менску.
Мы вырашылі праверыць вашыя школьныя і пазашкольныя веды па беларускай літаратуры і загадалі некалькі агульнавядомых твораў. Але закадавалі іх мы ў выглядзе смайлікаў!..
Народныя загадкі – яскравыя прыклады паэтычнага складу мысьленьня нашых продкаў аб навакольным сьвеце. Праверце, наколькі ваш склад мысьленьня нагадвае той колішні. Прапануем вам адгадаць 12 народных загадак, даючы пры кожнай тры варыянты адказу. Толькі адзін варыянт правільны.
Прапануем вам праверыць вашае веданьне беларускай мудрасьці і дасьціпнасьці, захаванае ў народных прымаўках і прыказках. Мы цытуем прымаўку або прыказку ў няпоўным выглядзе і даем вам на роздум тры варыянты папаўненьня. Выберыце правільны.
Сёньня адзначаецца дзень Эўропы. Праверце, што вы ведаеце пра адзін з самых багатых і пасьпяховых саюзаў краін у сьвеце, у якога амаль 1300 сумеснай зь Беларусьсю мяжы.
Іменаслоў кожнага народу непаўторны. Сваіх жа пазнаюць па імёнах і на чужыне. Кароткі (і пазнавальны!) тэст сярэдняй складанасьці на веданьне беларускага іменаслову.
На тэме Другой сусьветнай вайны выхаванае ўжо каторае пакаленьне беларусаў: школа, літаратура, кіно, афіцыйная рыторыка, вонкавая атрыбутыка. Праверце свае веды пра Другую ўсясьветную вайну: паспрабуйце адказаць на 7 простых пытаньняў.
У сераду, 24 красавіка Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтуе ў Менску трэці свой альбом на вершы Ўладзімера Някляева — «Зорка дзіва». А ў нядзелю, 28 красавіка ў Менску свой альбом «Радыё Harodnia» прэзэнтуе панк-гурт Dzieciuki. А вы запамінаеце, як тыя альбомы выглядаюць? Паспрабуйце пазнаць па малюнку.
Ці моцна адрозьніваюцца праграмы кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне? Магчыма, вы даведаецеся нешта новае, а нешта вас зьдзівіць.
У Беларусі больш за сотню раёнаў. Іх назвы вы часта чуеце, але ці заўсёды здолееце разабрацца дзе зь іх які? І чым яны адметныя? Паспрабуйце свае сілы!
Ці бальшавікі хацелі перайменаваць Гомель? Дзе ставіць націск у назьве гораду Мазыр? Як нармальныя людзі завуць вёску Красны Васход?
Альянс NATO, які лічыцца самым баяздольным вайсковым саюзам у сьвеце, на працягу дзесяцігодзьдзяў быў апірышчам заходняга парадку. Прайдзіце гэты тэст, каб даведацца, ці шмат вы ведаеце пра альянс.
Рада БНР – апошні ў Эўропе ворган, які выконвае функцыі ўраду ў выгнаньні. Прапануем вам праверыць свае веды пра асобаў, якія ў розныя часы былі на чале Рады.
Вучымся з паўслова вызначаць, адкуль родам наш суразмоўца. Чарговы тэст на веданьне багатых і разнастайных беларускіх гаворак, іх вымаўленьня, словаў і выразаў. Тэст няпросты, але павучальны і пазнавальны.
Ці не на вас трымаецца беларуская стабільнасьць?
15 сакавіка 1994 была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі. Ці ведаеце вы, што гэтаму папярэднічала, як прымалася Канстытуцыя і як яна мянялася?
Як гэта, калі можна памяняць кіраўніка дзяржавы? Правяраем свае веды палітычнай сыстэмы Ўкраіны, але ня блытаем яе зь беларускаю.
Для добрага (беларускага) дэтэктыва беларуская мова з багацьцем яе гаворак і мясцовых выразаў — крыніца прафэсійных знаходак: ён з аднаго слова можа вызначыць, адкуль чалавек, з дакладнасьцю да вёскі ці гарадзкога раёна. А мы з вамі?
Лукізм, мэнсплэйнінг, фэтшэймінг... Як не заблытацца ў новых дыскрымінуючых паняцьцях? Уявіце сябе на рэдактарскай пасадзе і зрабіце гендэрна чульлівае мэдыя. А заадно праверце, наколькі вы разьбіраецеся ў тэме фэмінізма.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе. Прайдзіце няпросты, але пазнавальны тэст: чым нам і беларускай мове варта ганарыцца, а чаго саромецца?
Адкажыце на пытаньні пра беларускую зіму і беларускую мову.
Хто з куміраў моладзі носіць мокрыя кросы і што расказваюць у «сторыз». Свабода сабрала папулярны ў моладзі слэнг і папулярных пэрсанажаў у адным тэсьце
Сёлета споўнілася 100 гадоў з даты абвяшчэньня БССР. 27 гадоў савецкай імпэрыі няма на мапе сьвету. Праверце, наколькі трывалы сьлед СССР пакінуў у вашай сьвядомасьці.
Праверце, наколькі вы ўсьведамляеце адрозьненьне беларускай мовы ад расейскай.
Ці шмат вы ведаеце пра БССР, чыё стагодзьдзе сьвяткуюць у гэтыя дні? Адкажыце на 12 пытаньняў і можа даведаецеся нешта нечаканае.
Выберыце карту і паглядзіце, пад знакам якога вядомага беларуса пройдзе для вас 2019 год
Паводле дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі, у базу «не занятых у эканоміцы» ці «дармаедаў» аднесьлі да 500 тысяч беларусаў. Свабода склала тэст, які дапаможа вам вам зразумець, ці вы «дармаед».
Вызначце краіну па фота.
Загрузіць яшчэ