Іменаслоў кожнага народу непаўторны. Сваіх жа пазнаюць па імёнах і на чужыне. Прыкладам, для беларусаў характэрныя суіснаваньне хрысьціянскіх імёнаў усходняй і заходняй традыцыі, накшталт Іван і Ян, а таксама іх народнае асваеньне: Алесь, Марыля. На жаль, нямала тут згублена і забыта: і таму, што нам навязвалі чужое, і таму, што самі выракаліся. Кароткі (і пазнавальны!) тэст сярэдняй складанасьці на веданьне беларускага іменаслову.
Не. Беларускія народныя формы гэтага імя — Настасься, Наста. А Анця — гутарковая форма імя Ганна (напр., на Случчыне). Суфікс -ц-я бывае і ў іншых гутарковых формах жаночых імёнаў: Альця, Вэрця, Юльця.
Не-е. Гэта прыдуманае імя з раману Аляксея Талстоя пра марсіянаў. А Анця — гутарковая форма імя Ганна (напр., на Случчыне). Суфікс -ц-я бывае і ў іншых гутарковых формах жаночых імёнаў: Альця, Вэрця, Юльця.
Не. Адна зь беларускіх народных формаў ад Ангеліна, Анжэла будзе Анэля. А Анця — гутарковая форма імя Ганна (напр., на Случчыне). Суфікс -ц-я бывае і ў іншых гутарковых формах жаночых імёнаў: Альця, Вэрця, Юльця.
Так, гэта адна з гутарковых формаў імя Ганна (напр., на Случчыне). Суфікс -ц-я бывае і ў іншых гутарковых формах жаночых імёнаў: Альця, Вэрця, Юльця.
Так. Лацінскае Ioseph, грэцкае Ιωσηφ ад габрэйскага Yosef — гэтае старазапаветнае імя азначала ‘Ён (Бог) дадасьць’. У кожнай мове яно мае свае фанэтычныя варыянты: анг. Джозэф, фр. Жазэф, гішп. Хасэ, іт. Джузэпэ, польск. Юзэф, літ. Юозапас, лат. Язэпс, арм. Аўсэп і г.д.
Не-е. Язэп. Польскі Юзэф ад лацінскага Ioseph, грэцкага Ιωσηφ , якое ад габрэйскага Yosef — гэтае старазапаветнае імя азначала ‘Ён (Бог) дадасьць’. У кожнай мове яно мае свае фанэтычныя варыянты: беларускае Язэп, анг. Джозэф, фр. Жазэф, гішп. Хасэ, іт. Джузэпэ, літ. Юозапас, лат. Язэпс, арм. Аўсэп і г.д. А Еўна Азэф (родам з Горадзеншчыны) — знакаміты царскі агент-правакатар.
Не. Язэп. Польскі Юзэф ад лацінскага Ioseph, грэцкага Ιωσηφ , якое ад габрэйскага Yosef — гэтае старазапаветнае імя азначала ‘Ён (Бог) дадасьць’. У кожнай мове яно мае свае фанэтычныя варыянты: беларускае Язэп, анг. Джозэф, фр. Жазэф, гішп. Хасэ, іт. Джузэпэ, літ. Юозапас, лат. Язэпс, арм. Аўсэп і г.д. А Ясь — гэта Іван/Ян, па-польску таксама Jan.
Не. Язэп. Польскі Юзэф ад лацінскага Ioseph, грэцкага Ιωσηφ , якое ад габрэйскага Yosef — гэтае старазапаветнае імя азначала ‘Ён (Бог) дадасьць’. У кожнай мове яно мае свае фанэтычныя варыянты: беларускае Язэп, анг. Джозэф, фр. Жазэф, гішп. Хасэ, іт. Джузэпэ, літ. Юозапас, лат. Язэпс, арм. Аўсэп і г.д. А Яўсей/Аўсей адпавядае польскаму Euzebiusz, ад грэцкага імя са значэньнем ‘набожны’.
Не. Кася — форма імя Кацярына/Катарына. Канцоўка -с-я вельмі характэрная для беларускіх народных жаночых імёнаў: Алеся, Зося, Югася, Стася, Яся. А Ксавэрыя (ёсьць і мужч. Ксавэр) імя рэдкае, мае гутарковую форму Вэра.
Не. Кася — форма імя Кацярына/Катарына. Канцоўка -с-я вельмі характэрная для беларускіх народных жаночых імёнаў: Алеся, Зося, Югася, Стася, Яся. А Каміла (імя насіла, напрыклад, дачка Дуніна-Марцінкевіча) мае іншыя народныя і гутарковыя формы: Камілка, Міля.
Не. Кася — форма імя Кацярына/Катарына. Канцоўка -с-я вельмі характэрная для беларускіх народных жаночых імёнаў: Алеся, Зося, Югася, Стася, Яся. Імя пэрсідзкага паходжаньня Каздоя чамусьці ўключана як нарматыўнае ў слоўнік беларускіх імён 2013 году, а Кася не.
Так, Кася — форма імя Кацярына/Катарына. Канцоўка -с-я вельмі характэрная для беларускіх народных жаночых імёнаў: Алеся, Зося, Югася, Стася, Яся.
Не. Аксіньня і Аксана — гэта адпаведна беларуская і ўкраінская народныя формы грэцкага імя Ξενία (Xenia) ‘гасьціннасьць’. Г. зн. Ксенія можа называць сябе Аксіньняй ці Аксанай. А вось Акцябрына — тыповае ідэалягічна матываванае імя раньнесавецкай эпохі разам з Трактарам, Тэрорам і Даздрапермай.
Не. Аксіньня і Аксана — гэта адпаведна беларуская і ўкраінская народныя формы грэцкага імя Ξενία (Xenia) ‘гасьціннасьць’. Г. зн. Ксенія можа называць сябе Аксіньняй ці Аксанай. А Жаірзіньнё (Jairzinho) — знакаміты бразыльскі футбаліст, чэмпіён сьвету 1970 году.
Не. Аксіньня і Аксана — гэта адпаведна беларуская і ўкраінская народныя формы грэцкага імя Ξενία (Xenia) ‘гасьціннасьць’. Г. зн. Ксенія можа называць сябе Аксіньняй ці Аксанай. А Эўфрасіньня, хоць таксама грэцкае імя, але проста сугучнае. Мае беларускія народныя формы Афрасіньня, Прузына.
Так. Аксіньня і Аксана — гэта адпаведна беларуская і ўкраінская народныя формы грэцкага імя Ξενία (Xenia) ‘гасьціннасьць’. Г. зн. Ксенія можа называць сябе Аксіньняй ці Аксанай.
Так, гэта форма імя Алена. Дакладней, Галена: так зь беларускім аканьнем вымаўляецца грэцкае імя Ἑλένη (Helenē), што азначае ‘сонечная’.
Не, гэта форма імя Алена. Дакладней, Галена: так зь беларускім аканьнем вымаўляецца грэцкае імя Ἑλένη (Helenē), што азначае ‘сонечная’. А Галіна — зусім іншае імя, ад грэцкага ‘спакойная’.
Не, гэта форма імя Алена. Дакладней, Галена: так зь беларускім аканьнем вымаўляецца грэцкае імя Ἑλένη (Helenē), што азначае ‘сонечная’. А Элеанора — зусім іншае імя, старафранцускага паходжаньня.
Не, гэта форма імя Алена. Дакладней, Галена: так зь беларускім аканьнем вымаўляецца грэцкае імя Ἑλένη (Helenē), што азначае ‘сонечная’. А Гальляш — мужчынскае імя.
Не, Илья. Формы Гальляш, Ільля, Іля (памятаеце, у Караткевіча ў „Званох Віцебска“ быў свавольны поп Іля?) паходзяць ад грэцкага Ἡλίασ (Hēlías), а тое ад габрэйскага Eliyahu ‘Бог мой пан’. Тэарэтычна кожны беларускі Ільля можа звацца Гальляшом. А Галіяф (Галіят) — біблійны герой, пабіты Давыдам, у яго гонар беларусы дзяцей не называюць.
Не, Илья. Формы Гальляш, Ільля, Іля (памятаеце, у Караткевіча ў «Званох Віцебска» быў свавольны поп Іля?) паходзяць ад грэцкага Ἡλίασ (Hēlías), а тое ад габрэйскага Eliyahu ‘Бог мой пан’. Тэарэтычна кожны беларускі Ільля можа звацца Гальляшом. А Іпаліт мае беларускія народныя варыянты Імполь, Гіпаліт.
Не, Илья. Формы Гальляш, Ільля, Іля (памятаеце, у Караткевіча ў «Званох Віцебска» быў свавольны поп Іля?) паходзяць ад грэцкага Ἡλίασ (Hēlías), а тое ад габрэйскага Eliyahu ‘Бог мой пан’. Тэарэтычна кожны беларускі Ільля можа звацца Гальляшом. Галакціён — іншае імя, ад пачатку грэцкае.
Так, формы Гальляш, Ільля, Іля (памятаеце, у Караткевіча ў „Званох Віцебска“ быў свавольны поп Іля?) паходзяць ад грэцкага Ἡλίασ (Hēlías), а тое ад габрэйскага Eliyahu ‘Бог мой пан’. Тэарэтычна кожны беларускі Ільля можа звацца Гальляшом.
Не. Тадэвуш. Да нас многія хрысьціянскія імёны прыйшлі паралельна праз грэцкую (бізантыйскую) і праз лацінскую мову. Адсюль пары Хведар — Тодар, Хама (Фама) — Тамаш, Хадосься — Тадося. Ад грэцкага імя Θαδδαίος (Thaddaios), а яно ад арамейскага са значэннем ‘адважнае сэрца’) — лацінскае Thaddaeus і стараславянскае Фаддей, якія па-беларуску гучаць як Тадэвуш і Хадзей.
Так. Да нас многія хрысьціянскія імёны прыйшлі паралельна праз грэцкую (бізантыйскую) і праз лацінскую мову. Адсюль пары Хведар — Тодар, Хама (Фама) — Тамаш, Хадосься — Тадося. Ад грэцкага імя Θαδδαίος (Thaddaios), а яно ад арамейскага са значэннем ‘адважнае сэрца’) — лацінскае Thaddaeus і стараславянскае Фаддей, якія па-беларуску гучаць як Тадэвуш і Хадзей.
Не. Тадэвуш. Да нас многія хрысьціянскія імёны прыйшлі паралельна праз грэцкую (бізантыйскую) і праз лацінскую мову. Адсюль пары Хведар — Тодар, Хама (Фама) — Тамаш, Хадосься — Тадося. Ад грэцкага імя Θαδδαίος (Thaddaios), а яно ад арамейскага са значэннем ‘адважнае сэрца’) — лацінскае Thaddaeus і стараславянскае Фаддей, якія па-беларуску гучаць як Тадэвуш і Хадзей.
Не. Тадэвуш. Да нас многія хрысьціянскія імёны прыйшлі паралельна праз грэцкую (бізантыйскую) і праз лацінскую мову. Адсюль пары Хведар — Тодар, Хама (Фама) — Тамаш, Хадосься — Тадося. Ад грэцкага імя Θαδδαίος (Thaddaios), а яно ад арамейскага са значэннем ‘адважнае сэрца’) — лацінскае Thaddaeus і стараславянскае Фаддей, якія па-беларуску гучаць як Тадэвуш і Хадзей.
Папраўдзе Тэрорам, але толькі не Сымонам! У слоўніку, рэкамэндаваным для ЗАГСаў, традыцыйныя беларускія формы імёнаў Сымон (няважна, што ў Коласа быў Сымон-Музыка), Алесь, Язэп, Ружа або прапушчаныя, або маюць паніжаны статус. Затое Тэрорам, Трактарам, Бісэктрысай і Ксэнафобіяй называць дзяцей можна.
Менавіта! У слоўніку, рэкамэндаваным для ЗАГСаў, традыцыйныя беларускія формы імёнаў Сымон (няважна, што ў Коласа быў Сымон-Музыка), Алесь, Язэп, Ружа або прапушчаныя, або маюць паніжаны статус. Затое Тэрорам, Трактарам, Бісэктрысай і Ксэнафобіяй называць дзяцей можна.
Папраўдзе Тэрорам, але толькі не Сымонам! У слоўніку, рэкамэндаваным для ЗАГСаў, традыцыйныя беларускія формы імёнаў Сымон (няважна, што ў Коласа быў Сымон-Музыка), Алесь, Язэп, Ружа або прапушчаныя, або маюць паніжаны статус. Затое Тэрорам, Трактарам, Бісэктрысай і Ксэнафобіяй называць дзяцей можна.
Папраўдзе Тэрорам, але толькі не Сымонам! У слоўніку, рэкамэндаваным для ЗАГСаў, традыцыйныя беларускія формы імёнаў Сымон (няважна, што ў Коласа быў Сымон-Музыка), Алесь, Язэп, Ружа або прапушчаныя, або маюць паніжаны статус. Затое Тэрорам, Трактарам, Бісэктрысай і Ксэнафобіяй называць дзяцей можна.
Так! Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка-Сяхновіцкі — яго поўнае імя: тры асабовыя, прозьвішча і прыдомак паводле валоданьня. Банавэнтура — мужчынскае імя італьянскага паходжаньня, азначае ‘добрае шанцаваньне’.
Не. Банавэнтура. А яго поўнае імя Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка-Сяхновіцкі: тры асабовыя, прозьвішча і прыдомак паводле валоданьня. Банавэнтура — мужчынскае імя італьянскага паходжаньня, азначае ‘добрае шанцаваньне’.
А баніфратры ‘міласэрныя браты’ — манаскі ордэн, мелі манастыр у Высокім.
Не. Банавэнтура. А яго поўнае імя Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка-Сяхновіцкі: тры асабовыя, прозьвішча і прыдомак паводле валоданьня.
Банавэнтура — мужчынскае імя італьянскага паходжаньня, азначае ‘добрае шанцаваньне’. Банапарт — таксама італьянскага паходжаньня, але ў нас часьцей называлі дзяцей імем, а ня прозьвішчам Напалеона.
Не. Банавэнтура. Андрэй — першае імя. А яго поўнае імя Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка-Сяхновіцкі: тры асабовыя, прозьвішча і прыдомак паводле валоданьня. Банавэнтура — мужчынскае імя італьянскага паходжаньня, азначае ‘добрае шанцаваньне’.
Не, старэйшая й паважаная. Як і Ўльляніца. Вацлаў Ластоўскі першы ўклаў слоўнік беларускіх імёнаў і — штучна ці не — расклаў іх формы на некалькі ступеняў, напр. Анцік і Юрцік — малы, Антук і Пятрук — хлопчык, Юрась і Алеся — моладзь, Ігнат і Міхайла — сямейныя, Бутрым і Ўльляніца — сталыя людзі.
Не, старэйшая й паважаная. Як і Ўльляніца. Вацлаў Ластоўскі першы ўклаў слоўнік беларускіх імёнаў і — штучна ці не — расклаў іх формы на некалькі ступеняў, напр. Анцік і Юрцік — малы, Антук і Пятрук — хлопчык, Юрась і Алеся — моладзь, Ігнат і Міхайла — сямейныя, Бутрым і Ўльляніца — сталыя людзі.
Не, старэйшая й паважаная. Як і Ўльляніца. Вацлаў Ластоўскі першы ўклаў слоўнік беларускіх імёнаў і — штучна ці не — расклаў іх формы на некалькі ступеняў, напр. Анцік і Юрцік — малы, Антук і Пятрук — хлопчык, Юрась і Алеся — моладзь, Ігнат і Міхайла — сямейныя, Бутрым і Ўльляніца — сталыя людзі.
Так. Як Ульляніца. Вацлаў Ластоўскі першы ўклаў слоўнік беларускіх імёнаў і — штучна ці не — расклаў іх формы на некалькі ступеняў, напр. Анцік і Юрцік — малы, Антук і Пятрук — хлопчык, Юрась і Алеся — моладзь, Ігнат і Міхайла — сямейныя, Бутрым і Ўльляніца — сталыя людзі.
Так! У беларускай мове колішнія імёны па бацьку яшчэ ў эпоху ВКЛ зрабіліся прозьвішчамі (Яновіч, Паўловіч), а найменьне асобы складалася з імя і прозьвішча, як у большасьці эўрапейскіх народаў. У Расеі было інакш, і таму ў Расейскай імпэрыі і ў СССР імя па бацьку было абавязковым для ўсіх. Таму ў Беларусі ў 1920-я гады, да пачатку новай русыфікацыі, многія пісалі ў адпаведнай графе бацькава імя ў форме прыналежнага прыметніка: Янкаў (сын), Сымонава (дачка).
Тэарэтычна маглі, але запісалі «Янкаў». У беларускай мове колішнія імёны па бацьку яшчэ ў эпоху ВКЛ зрабіліся прозьвішчамі (Яновіч, Паўловіч), а найменьне асобы складалася з імя і прозьвішча, як у большасьці эўрапейскіх народаў. У Расеі было інакш, і таму ў Расейскай імпэрыі і ў СССР імя па бацьку было абавязковым для ўсіх. Таму ў Беларусі ў 1920-я гады, да пачатку новай русыфікацыі, многія пісалі ў адпаведнай графе бацькава імя ў форме прыналежнага прыметніка: Янкаў (сын), Сымонава (дачка).
А Янучонак — адна з старых формаў менаваньня па бацьку, на такой мадэлі настойваў Янка Станкевіч.
Магло быць і ніяк, але была графа, запісалі «Янкаў». У беларускай мове колішнія імёны па бацьку яшчэ ў эпоху ВКЛ зрабіліся прозьвішчамі (Яновіч, Паўловіч), а найменьне асобы складалася з імя і прозьвішча, як у большасьці эўрапейскіх народаў. У Расеі было інакш, і таму ў Расейскай імпэрыі і ў СССР імя па бацьку было абавязковым для ўсіх. Таму ў Беларусі ў 1920-я гады, да пачатку новай русыфікацыі, многія пісалі ў адпаведнай графе бацькава імя ў форме прыналежнага прыметніка: Янкаў (сын), Сымонава (дачка).
Не! У беларускай мове колішнія імёны па бацьку яшчэ ў эпоху ВКЛ зрабіліся прозьвішчамі (Яновіч, Паўловіч), а найменьне асобы складалася з імя і прозьвішча, як у большасьці эўрапейскіх народаў. У Расеі было інакш, і таму ў Расейскай імпэрыі і ў СССР імя па бацьку было абавязковым для ўсіх. Таму ў Беларусі ў 1920-я гады, да пачатку новай русыфікацыі, многія пісалі ў адпаведнай графе бацькава імя ў форме прыналежнага прыметніка: Янкаў (сын), Сымонава (дачка).
Не. Леакадзія. Лёдзя з роду Вячоркаў у паэме Ніла Гілевіча «Родныя дзеці» і ёсьць Леакадзія, імя грэцкага паходжаньня ад назвы выспы (ад кораня λευκος ‘белы, сьветлы’). А Лідзія — зусім іншае імя, азначае ‘родам з малаазіяцкага абшару Лідыя’.
Не. Леакадзія. Лёдзя з роду Вячоркаў у паэме Ніла Гілевіча «Родныя дзеці» і ёсьць Леакадзія, імя грэцкага паходжаньня ад назвы выспы (ад кораня λευκος ‘белы, сьветлы’). А Лея — гераіня «Зорных войнаў».
Так. Лёдзя з роду Вячоркаў у паэме Ніла Гілевіча «Родныя дзеці» і ёсьць Леакадзія, імя грэцкага паходжаньня ад назвы выспы (ад кораня λευκος ‘белы, сьветлы’).
Не. Леакадзія. Лёдзя з роду Вячоркаў у паэме Ніла Гілевіча «Родныя дзеці» і ёсьць Леакадзія, імя грэцкага паходжаньня ад назвы выспы (ад кораня λευκος ‘белы, сьветлы’). А Алімпіяда зусім іншае імя, народная форма Ліпа.