У Беларусі больш за сотню раёнаў. Іх назвы вы часта чуеце, але ці заўсёды здолееце разабрацца дзе зь іх які? І чым яны адметныя? Паспрабуйце свае сілы!
Гэта сумарны лік раёнаў сельскага і гарадзкога тыпу ў Беларусі (118+24). Адказ, аднак, не залічваецца, бо мы пытаем пра сельскія раёны.
Так, гэта дакладны лік раёнаў сельскага тыпу ў Беларусі. У Беларусі яшчэ 24 раёны гарадзкога тыпу, на якія падзяляюцца абласныя цэнтры і горад Бабруйск.
Не, у Беларусі 118 раёнаў сельскага тыпу. І яшчэ 24 раёны гарадзкога тыпу, на якія падзяляюцца абласныя цэнтры і горад Бабруйск.
Не, Лельчыцкі раён паводле плошчы трэці ў Беларусі, большыя за яго – Столінскі (першы) і Пінскі (другі).
Брава! Гэта найбольшы паводле плошчы раён у Беларусі. Яго плошча – 3342 квадратных км.
Не, Гарадоцкі раён паводле плошчы сёмы ў Беларусі. Большыя за яго і Столінскі (першы ў Беларусі), і Пінскі (другі ў Беларусі).
Так! У Менскім сельскім раёне жывуць больш за 215 тысяч чалавек. Гэта самы шматлюдны раён у Беларусі.
Не. Найбольш шматлюдны ў Беларусі – Менскі раён: больш за 215 тысяч чалавек. А ў Барысаўскім раёне – крыху больш за 180 тысяч чалавек.
Не. Найбольш шматлюдны ў Беларусі – Менскі раён: больш за 215 тысяч чалавек. А ў Маладэчанскім раёне – крыху больш за 136 тысяч чалавек.
Так. У Берасьцейскай вобласьці 16 раёнаў. Найбольш у Менскай – 22.
Не. Найменш раёнаў у Берасьцейскай вобласьці – 16. А ў Магілёўскай – 21 раён.
Не. Найменш раёнаў у Берасьцейскай вобласьці – 16. А ў Віцебскай – 21 раён.
Так! На Глыбоччыне нарадзіліся такія вядомыя асобы, як тэатральны дзяяч Ігнат Буйніцкі (1861-1917), мастак Язэп Драздовіч (1888-1954) і польскі пісьменьнік Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898-1939).
Не, гэта Глыбоцкі. Зь вядомых людзей, на Расоншчыне нарадзіўся паэт Генадзь Бураўкін (1936-2014).
Не, гэта Глыбоцкі. Зь вядомых людзей, у Докшыцкім раёне нарадзіўся беларускі паэт Янка Юхнавец (1921-2004).
Не, гэта Касьцюковіцкі. Зь вядомых людзей, у Крупскім раёне нарадзіліся этнограф і фальклярыст Адам Багдановіч (1862-1940), бацька паэта Максіма Багдановіча, і паэт Васіль Зуёнак (1935).
Так. Зь вядомых людзей, у гэтым раёне нарадзіліся пісьменьнікі Аркадзь Куляшоў (1914-1978) і Іван Чыгрынаў (1934-1996).
Не, гэта Касьцюковіцкі. З малавядомых людзей, у Шклоўскім раёне жыве жонка першага прэзыдэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі Галіна Лукашэнка.
Не, гэта Хойніцкі. Зь вядомых людзей, на Мазыршчыне нарадзіўся пісьменьнік Андрэй Федарэнка (1964).
Не, гэта Хойніцкі. Зь вядомых людзей, у Рэчыцкім раёне нарадзіўся паэт Анатоль Сыс.
Так. Зь вядомых людзей, у Хойніцкім раёне нарадзіліся пісьменьнікі Іван Мележ (1921-1976) і Барыс Сачанка (1936-1995).
Не, гэта Чэрвеньскі. Зь вядомых людзей, на Валожыншчыне нарадзіліся мастак Фэрдынанд Рушчыц (1870-1936) і паэт Віктар Шніп (1960).
Так. Зь вядомых людзей, на Чэрвеньшчыне нарадзіўся кампазытар Станіслаў Манюшка (1819-1872).
Не, гэта Чэрвеньскі. Зь вядомых людзей, у Стаўпецкім раёне нарадзіліся рэвалюцыянэр і кіраўнік ЧК Фэлікс Дзяржынскі (1877-1926), паэт Якуб Колас (1882-1956) і мовазнаўца Язэп Лёсік (1883-1940).
Не, гэта Пінскі. Зь вядомых людзей, на Драгічыншчыне нарадзіўся мовазнаўца Фёдар Клімчук (1936-2018).
Так. Зь вядомых людзей, на Піншчыне нарадзіліся палітычны дзяяч Раман Скірмунт (1868-1939) і паэтка Яўгенія Янішчыц (1948-1988).
Не, гэта Пінскі. Зь вядомых людзей, у Бярозаўскім раёне нарадзіўся паэт Алесь Разанаў (1947).
Так. Зь вядомых людзей, у Івейскім раёне нарадзіўся Зянон Пазьняк (1944).
Не, гэта Івейскі. Зь вядомых людзей, на Ашмяншчыне нарадзіліся клясык беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч (1840-1900) і польскі хімік Енджэй Сьнядэцкі (1768-1838).
Не, гэта Івейскі. Зь вядомых людзей, на Наваградчыне нарадзіліся паэты Адам Міцкевіч (1798-1855), Ян Чачот (1796-1847) і Саламон Рысінскі (1560-1625).