1 студзеня 1919 году была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая пазьней стала Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Ці шмат вы ведаеце пра БССР, чыё стагодзьдзе сьвяткуюць у гэтыя дні? Адкажыце на 12 пытаньняў і можа даведаецеся нешта нечаканае.
Не. У 1920-30-х гадах чатыры мовы – беларуская, расейская, польская і ідыш – мелі афіцыйна роўныя правы, але ў Канстытуцыі 1927 году тэрмін «дзяржаўныя мовы» адсутнічаў.
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў Закон аб мовах, паводле якога дзяржаўны статус надаваўся беларускай мове, расейская прызнавалася мовай міжнацыянальных зносінаў.
Так. 26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў Закон аб мовах, паводле якога дзяржаўны статус надаваўся беларускай мове, расейская прызнавалася мовай міжнацыянальных зносінаў.
У 1920-30-х гадах чатыры мовы – беларуская, расейская, польская і ідыш – мелі афіцыйна роўныя правы, але ў Канстытуцыі 1927 году тэрмін «дзяржаўныя мовы» адсутнічаў.
Не. Толькі беларуская – з 26 студзеня 1990 году, калі быў прыняты Закон аб мовах.
Дзяржаўны статус, нароўні зь беларускай, расейская мова атрымала пасьля рэфэрэндуму 1995 году, які быў ініцыяваны і праведзены прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам з парушэньнем шэрагу артыкулаў Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь.
У 1920-30-х гадах чатыры мовы – беларуская, расейская, польская і ідыш – мелі афіцыйна роўныя правы, але ў Канстытуцыі 1927 году тэрмін «дзяржаўныя мовы» адсутнічаў.
Эстонская школа была, пад Лёзнам на Віцебшчыне. Не было вугорскіх школаў.
Асырыйская школа была ў Гомлі. Не было вугорскіх школаў.
Так, у БССР не было ніводнай вугорскай школы. Эстонская школа была, пад Лёзнам на Віцебшчыне. Асырыйская школа была ў Гомлі.
Не. Гэтыя радкі прыпісваюцца Янку Купалу з нагоды Рыскай дамовы ў 1921 годзе. Тады Беларусь была падзеленая паміж Расеяй і Польшчай. БССР складалася, у выніку, зь некалькіх няпоўных паветаў колішняй Менскай губэрні і часткі Вялейскага павету Віленскае губэрні.
Так. Паводле Рыскай дамовы ў 1921 годзе Беларусь была падзеленая паміж Расеяй і Польшчай. БССР складалася, у выніку, зь некалькіх няпоўных паветаў колішняй Менскай губэрні і часткі Вялейскага павету Віленскае губэрні.
Не. Гэтыя радкі прыпісваюцца Янку Купалу з нагоды Рыскай дамовы ў 1921 годзе. Тады Беларусь была падзеленая паміж Расеяй і Польшчай. БССР складалася, у выніку, зь некалькіх няпоўных паветаў колішняй Менскай губэрні і часткі Вялейскага павету Віленскае губэрні.
Не. Язэп Адамовіч кіраваў Саветам народных камісараў з 1924 па 1927 год. Застрэліўся ў 1937 годзе, паводле адной з вэрсіяў — чакаючы магчымага арышту ў часе масавых рэпрэсіяў.
Найменш на пасадзе прабыў чацьвёрты старшыня СНК БССР Даніла Валковіч (1890-1937). Ён кіраваў урадам крыху больш за тры месяцы — з 30 траўня да 8 верасьня 1937 году. У верасьні 1937 году быў арыштаваны, а 26 лістапада 1937 году асуджаны на расстрэл «за прыналежнасьць да замежнай выведкі».
Так. Чацьвёрты старшыня СНК БССР Даніла Валковіч (1890-1937) кіраваў урадам крыху больш за тры месяцы — з 30 траўня да 8 верасьня 1937 году. У верасьні 1937 году быў арыштаваны, а 26 лістапада 1937 году асуджаны на расстрэл «за прыналежнасьць да замежнай выведкі».
Не. Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед кіраваў урадам дзесяць гадоў — з 1927 па 1937. Скончыў жыцьцё самагубствам, выкінуўшыся з акна будынку НКВД у часе допыту.
Найменш на пасадзе прабыў чацьвёрты старшыня СНК БССР Даніла Валковіч (1890-1937). Ён кіраваў урадам крыху больш за тры месяцы — з 30 траўня да 8 верасьня 1937 году. У верасьні 1937 году быў арыштаваны, а 26 лістапада 1937 году асуджаны на расстрэл «за прыналежнасьць да замежнай выведкі».
Не. Сталін меркаваў перадаць Вільню Беларусі пасьля далучэньня Літвы да СССР, але потым адмовіўся ад гэтай ідэі. Сталіцу зьбіраліся перанесьці ў Магілёў, бо горад быў далей ад заходняй мяжы СССР, чым Менск.
Не, транспартныя выгоды браліся ў разьлік, але не ў такой ступені, каб яны былі вызначальнымі. Сталіцу зьбіраліся перанесьці ў Магілёў, бо горад быў далей ад заходняй мяжы СССР, чым Менск.
Так, у Магілёў. Блізкасьць Менску да мяжы з Польшчай і, адпаведна, пагроза хуткага захопу ворагам была вызначальнай пры прыняцьці рашэньня. У Магілёве быў пабудаваны адмысловы будынак для ўраду (Дом ураду). Аднак пасьля ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР мяжа адсунулася і ад ідэі пераносу сталіцы адмовіліся.
Не. Зянон Пазьняк і Яўген Шмыгалёў — аўтары артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці», які быў апублікаваны ў тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» ў чэрвені 1988 году; пазьней Пазьняк надрукаваў некалькі артыкулаў і дасьледаваньняў у пэрыядычным друку.
Тады была створаная і ўрадавая камісія ў справе Курапатаў, а пракуратура БССР пачала крымінальную справу.
А першая асобная кніга, прысьвечаная гэтай тэме («Курапаты: сьледзтва працягваецца») выйшла ў 1990 годзе, яе аўтарам былі тагачасны генэральны пракурор БССР Георгі Тарнаўскі, а таксама супрацоўнік пракуратуры Валер Собалеў і журналіст Яўген Гарэлік. У кнізе з выкарыстаньнем матэрыялаў пракурорскага сьледзтва (яго вёў Язэп Бролішс) даводзілася, што масавыя расстрэлы савецкіх грамадзян праводзіліся органамі НКВД у 1937-1941 гадах, колькасьць ахвяраў — ня менш за 30 тысяч чалавек.
Так. Пасьля публікацыі артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці» ў чэрвені 1988 году была створаная ўрадавая камісія ў справе Курапатаў, а пракуратура БССР пачала крымінальную справу.
А першая асобная кніга, прысьвечаная гэтай тэме («Курапаты: сьледзтва працягваецца») выйшла ў 1990 годзе, яе аўтарам былі тагачасны генэральны пракурор БССР Георгі Тарнаўскі, а таксама супрацоўнік пракуратуры Валер Собалеў і журналіст Яўген Гарэлік. У кнізе з выкарыстаньнем матэрыялаў пракурорскага сьледзтва (яго вёў Язэп Бролішс) даводзілася, што масавыя расстрэлы савецкіх грамадзян праводзіліся органамі НКВД у 1937-1941 гадах, колькасьць ахвяраў — ня менш за 30 тысяч чалавек.
Не. Пасьля публікацыі артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці» ў чэрвені 1988 году была створаная ўрадавая камісія ў справе Курапатаў, а пракуратура БССР пачала крымінальную справу.
А першая асобная кніга, прысьвечаная гэтай тэме («Курапаты: сьледзтва працягваецца») выйшла ў 1990 годзе, яе аўтарам былі тагачасны генэральны пракурор БССР Георгі Тарнаўскі, а таксама супрацоўнік пракуратуры Валер Собалеў і журналіст Яўген Гарэлік. У кнізе з выкарыстаньнем матэрыялаў пракурорскага сьледзтва (яго вёў Язэп Бролішс) даводзілася, што масавыя расстрэлы савецкіх грамадзян праводзіліся органамі НКВД у 1937-1941 гадах, колькасьць ахвяраў — ня менш за 30 тысяч чалавек.
Не. Дзяржаўны сьцяг БССР чырвона-зялёнага колеру з арнамэнтам быў зацьверджаны 25 сьнежня 1951 году. Гэтае рашэньне прыняў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР. Да гэтага БССР мела чырвоны сьцяг, які практычна не адрозьніваўся ад сьцяга Ўкраінскай ССР. БССР і УССР былі членамі ААН, і ўзьнікла патрэба зрабіць сьцягі адрознымі.

Так. Гэтае рашэньне прыняў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР. Да таго БССР мела чырвоны сьцяг, які практычна не адрозьніваўся ад сьцяга Ўкраінскай ССР. БССР і УССР былі членамі ААН, і ўзьнікла патрэба зрабіць сьцягі адрознымі.
Так. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР існаваў з 1924 да 1933 году. Ім узнагароджваліся як асобы, гэтак і арганізацыі, «якія праявілі асаблівую самаадданасьць, ініцыятыву і працавітасьць у вырашэньні гаспадарчых задач у сфэры паляпшэньня прамысловасьці, транспарту, арганізацыі сельскай гаспадаркі і іншых галін працы».
Надпісы «БССР» на ордэне былі выкананыя на трох мовах — па-беларуску, па-польску і на ідыш.
Было выраблена 300 экзэмпляраў ордэна, адбылося 169 узнагароджаньняў. Ордэн атрымалі каля трох дзясяткаў арганізацый і 140 чалавек.
Ордэн, нароўні з ордэнамі іншых саюзных рэспублік, быў скасаваны ў 1933 годзе, калі быў заснаваны «агульнасаюзны» ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
Адна з фабрык, якая ўзнагароджаная гэтым ордэнам, дзейнічае і да сёньня — гэта папяровая фабрыка «Герой працы» у Добрушы.
Не. Ордэн Кастуся Каліноўскага быў заснаваны ў незалежнай Беларусі ў 1995 годзе рашэньнем Вярхоўнага Савету як найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода, але скасаваны ўказам прэзыдэнта ў 2004 годзе. Узнагароджаньняў гэтым ордэнам не праводзілася. А ў БССР з 1924 да 1933 году існаваў ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
Не. Існаваў ордэн Баявога Чырвонага Сьцяга спачатку РСФСР, а потым СССР, якім былі ўзнагароджаныя і жыхары БССР. У БССР з 1924 да 1933 году быў ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
Не. Пазначэньне намінацыі грашовай адзінкі Дзяржаўнага банку СССР на ўсіх мовах саюзных рэспублік было грашовых купюрах ад 1 рубля да 100 рублёў, аднак іх не было на гербе БССР.
На гербе БССР былі словы «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся». Яны на беларускай мове былі і на гербе СССР, чыя выява дзесяцігодзьдзямі захоўвалася на ўсіх грашовых купюрах Дзяржбанку СССР. Лічылася, што гэтыя надпісы на гербе былі самым складаным элемэнтам для падробнікаў грошай.
Так, на гербе БССР былі словы «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся», якія на беларускай мове былі і на гербе СССР, чыя выява была на ўсіх грашовых купюрах Дзяржаўнага банку СССР. Лічылася, што гэтыя надпісы на гербе былі самым складаным элемэнтам для падробнікаў грошай.
Гэтыя словы — пачатак дзяржаўнага гімну БССР, на гербе БССР іх не было. На гербе БССР былі словы «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся», якія на беларускай мове былі і на гербе СССР, чыя выява была на ўсіх грашовых купюрах Дзяржаўнага банку СССР. Лічылася, што гэтыя надпісы на гербе былі самым складаным элемэнтам для падробнікаў грошай.
Не, ня толькі Расея. Паводле Валерыя Болдзіна, памочніка Генэральнага сакратара ЦК ПСС (1981-1987), БССР і РСФСР былі адзінымі ў СССР рэспублікамі-донарамі; Украіна па выніку балянсу забясьпечвала сама сябе.
Эканоміка БССР, асабліва навукаёмістая вытворчасьць (радыёэлектроніка, аўтамабіле- і станкабудаваньне) сапраўды былі моцна завязаныя на пастаўкі зь іншых рэспублік СССР. Але паводле агульнага балянсу, як сьведчыў Валерый Болдзін, памочнік Генэральнага сакратара ЦК КПСС (1981-1987), БССР і РСФСР былі адзінымі ў СССР рэспублікамі-донарамі; Украіна па выніку балянсу забясьпечвала сама сябе.
Маеце рацыю. Паводле Валерыя Болдзіна, памочніка Генэральнага сакратара ЦК КПСС (1981-1987), БССР і РСФСР былі адзінымі ў СССР рэспублікамі-донарамі; Украіна па выніку балянсу забясьпечвала сама сябе.
Не. Дэклярацыя, прынятая Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня 27 ліпеня 1990 году, мела назоў «Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і абвяшчала поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БССР.
БССР спыніла існаваньне 19 верасьня 1991 году, калі быў прыняты новы назоў краіны — «Рэспубліка Беларусь».
Не. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закону «Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР», што было абвяшчэньнем незалежнасьці дэ-юрэ. Пад назовам «БССР» новаўтвораная незалежная краіна існавала некалькі тыдняў — да 19 верасьня 1991, калі быў прыняты новы назоў — Рэспубліка Беларусь.
Так, сапраўды. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закону «Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР», што было абвяшчэньнем незалежнасьці дэ-юрэ. Пад назовам «БССР» новаўтвораная незалежная краіна існавала некалькі тыдняў — да 19 верасьня 1991, калі быў прыняты новы назоў — Рэспубліка Беларусь.
Былі, але зусім нядоўга. 19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет спачатку зацьвердзіў у якасьці дзяржаўных сымбаляў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, і прыблізна праз гадзіну зьмяніў назоў краіны з БССР на Рэспубліку Беларусь. Паколькі пастановы дзейнічалі ня з моманту апублікаваньня, а з моманту прыняцьця, нейкі час у гэты дзень «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг былі дзяржаўнымі сымбалямі БССР.
Не, ня так доўга. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закону «Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР», што было абвяшчэньнем незалежнасьці дэ-юрэ. 19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет спачатку зацьвердзіў у якасьці дзяржаўных сымбаляў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, а пазьней у той самы дзень зьмяніў назоў краіны з БССР на Рэспубліку Беларусь. Паколькі пастановы Вярхоўнага Савету дзейнічалі ня з моманту апублікаваньня, а з моманту прыняцьця, нейкі час у гэты дзень «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг былі дзяржаўнымі сымбалямі БССР.
Так, толькі ў гэты дзень і нядоўга — каля гадзіны.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет спачатку зацьвердзіў у якасьці дзяржаўных сымбаляў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, а пазьней у той самы дзень зьмяніў назоў краіны з БССР на Рэспубліку Беларусь. Паколькі пастановы Вярхоўнага Савету дзейнічалі ня з моманту апублікаваньня, а з моманту прыняцьця, нейкі час «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг былі дзяржаўнымі сымбалямі БССР.