У наступным годзе пазьбягайце колераў вясёлкі. Лепш зьвярніце ўвагу на стыль вопраткі 1930-х.
Таксама трымайцеся далей ад гістарычных помнікаў, яны могуць нашкодзіць вашаму іміджу.
Ваша карта:
Віктар Пракапеня
ІТ-бізнэсмэн, самы буйны падаткаплатнік у Менску
Вам ізноў прыйдзецца заплаціць падаткаў больш за іншых суграмадзянаў. Бо хто яшчэ пацягне гэта вось усё
на сваіх плячах! Прагназуем таксама цікавыя сустрэчы і небясьпечныя знаёмствы. І асьцярожней, другі раз
выйсьці сухім з вады можа ня ўдацца.
Ваша карта: Сяргей Румас
прэм’ер-міністар Беларусі
У 2019-м вам будзе няпроста, асьцерагайцеся ваганьняў на ўсясьветным рынку. Вялікая верагоднасьць, што
вы страціце працу. Зь іншага боку, заўсёды можна вярнуцца ў футбол. Былыя «Крумкачы», а цяпер
«Незвычайная фантастычная каманда» ўсё яшчэ шукаюць мэнэджэра.
Ваша карта: Уладзімер Макей
міністар замежных спраў Беларусі
Наступны год стане для вас шматвэктарным, вам зноў давядзецца балянсаваць паміж Захадам і Ўсходам, але
вам да гэтага не прывыкаць. Чакаецца шмат замежных камандзіровак у Казахстан, Азэрбайджан і, магчыма, у
Вільню.
Ваша карта: Ціма Беларускіх
малады сьпявак, які зьбірае вялікія залі
Ня слухайце нікога, хто кажа, што хадзіць у мокрым абутку — шкодна. Акурат наадварот! Можна намачыць і
іншыя дэталі гардэробу. Галоўнае, не перастарацца ды не замачыць, напрыклад, майткі.
Ваша карта: Сяргей Чалы
эканаміст, вядоўца перадачы «Эканоміка на пальцах»
Трымайцеся ў наступным годзе далей ад цёмных падваротняў і шумных кампаніяў. Лепш засяродзьцеся на
эканамічных прагнозах, якія прынясуць вам посьпех. Раім набыць цёплыя пальчаткі, каб не памарозіць
пальцы.
Ваша карта: Ганна Канапацкая
дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
Увесь 2019 год вы будзеце біцца галавой аб сьценку і, цалкам верагодна, замахняцеся на надзвычай
амбітную справу. Але асьцярожней з партрэтамі вядомых палітыкаў!
Ваша карта: Антон Матолька
грамадзкі актывіст, блогер
Беганіна па раённых адміністрацыях, скаргі ў міністэрствы, запыты, заўвагі і прапановы — вось ваш
2019-ты. Вас будуць пазнаваць усе дворнікі. А кіраўнік ЖЭСу, даведаўшыся пра ваш пераезд у іншы раён,
на радасьцях купіць скрыню каньяку. Раім задумацца пра афармленьне адносінаў з другой палавінкай, а то
інтэрнэт ужо зачакаўся.
Ваша карта: Марына Золатава
галоўная рэдактарка парталу tut.by
У 2019-м вы будзеце шмат працаваць і ня зробіце нічога супрацьзаконнага, але ўсё адно даведаецеся шмат
новага ды нечаканага для сябе аб працы судовай сыстэмы і праваахоўных органаў. Ня раім часта заходзіць
на сайты дзяржаўных СМІ.
Ваша карта: Ганна Бонд
вядоўца, блогерка
Новы 2019 год у вашым жыцьці будзе моцна нагадваць цырк, інстаграм і ютуб разам узятыя. Але ж затое
весела! І яшчэ прыгожа. Што яшчэ трэба! Толькі асьцерагайцеся перабояў з інтэрнэтам. Безь яго можна
зьнікнуць. Раім працягваць водныя працэдуры і трэніравацца, каб пераплыць акіян.
Ваша карта: Лідзія Ярмошына
старшыня Цэнтравыбаркаму
У 2019 годзе вы атрымаеце магчымасьць вярнуць сабе павагу адразу некалькіх мільёнаў людзей. Але
захочаце захаваць давер толькі аднаго. Альбо не захочаце. Усё, як і 20 апошніх гадоў, залежыць асабіста
ад вас.
Ваша карта: Арына Сабаленка
тэнісістка
У новым годзе вы будзеце шмат бегаць і падскокваць (хто ня скача, той ня вы), трапіце на вокладкі і
выйграеце не адзін турнір і мільёны амэрыканскіх грошай. Прынамсі, мы ўсе на гэта спадзяёмся і моцна
вас падтрымліваем. Бо хто, калі ня вы? Хіба Аляксандра Сасновіч.
Ваша карта: Макс Корж
сьпявак, які зьбірае «Менск-арэну»
Вы стопудовы аптыміст, і вам ня толькі мора, але і горы па калена. Цяпер вы дакладна сталі дарослым.
Ужо вядома, што вы будзеце рабіць у жніўні 2019-га. Вас чакаюць на стадыёне «Дынама» ў Менску, але ня ў
якасьці футбаліста ці заўзятара.
Ваша карта: Дар’я Домрачава
біятляністка
Наступны год вы праведзяце ў коле сям’і, кар’ерны рост і спартовыя посьпехі вас абмінуць, але ці ня
гэтага вам хацелася апошнія некалькі год? Магчыма, вы асвоіце новую сфэру і пачняце вучыць іншых.
Ваша карта: Натальля Качанава
кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта
Трымайцеся далей ад заканатворчасьці, будзеце лепш спаць і пазбавіцеся ікаўкі. Хаця ня факт. Настойліва
раім праверыцца на дармаедзтва. Іначай увесну можна непрыемна ўразіцца памерамі платы за камунальныя
паслугі.
Ваша карта:
Аляксандар Лукашэнка
У прынцыпе, вы маглі б і не чытаць, што мы тут вам напішам. Таму што ў любым выпадку незалежна ад
сытуацыі вы зможаце зрабіць у 2019-м усё што заўгодна. Як і ў ранейшыя гады. І вам за гэта нічога ня
будзе.
Ваша карта на 2019 год Інтэрактыўны варажбіт
Выберыце карту і паглядзіце, пад знакам якога вядомага беларуса пройдзе для вас 2019 год. Кожны з
герояў дасьць вам каштоўныя парады.
Мы ў сацыяльных сетках
Радыё Свабода © 2018