«Менскі Бісмарк»: што вы ведаеце пра мэцэната Эдварда Вайніловіча?
«Менскі Бісмарк»: што вы ведаеце пра мэцэната Эдварда Вайніловіча?
13 кастрычніка адзначаецца дзень нараджэньня Эдварда Вайніловіча, буйнога гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, прадпрымальніка і мэцэната. Што вы ведаеце пра гэтую знакавую для нашай гісторыі постаць?
Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў 1847 годзе ў вёсцы Вялікая Сьлепня (сёньня ў межах Менску). Што сёньня знаходзіцца на гэтым месцы?
Вайніловіч вучыўся ў Расеі, Італіі, Нямеччыне, Польшчы. Кім ён быў паводле адукацыі?
Менскае таварыства сельскай гаспадаркі, якое ўзначальваў Вайніловіч, было найлепшым у Расейскай імпэрыі. Як расейскі ўрад хацеў узнагародзіць Вайніловіча за ягоную працу?
Які сакральны будынак Вайніловіч пабудаваў у Клецку?
У 1907 годзе Вайніловіч сустрэўся з імпэратарам Мікалаем ІІ. Парушыўшы пратакол сустрэчы, Вайніловіч прапанаваў цару ….
Якую беларускую газэту на пачатку мінулага стагодзьдзя Вайніловіч выпісваў у 10 асобніках?
Які збудаваны Вайніловічам аб’ект у Менску каштаваў на той час 300 тысяч рублёў — палову гарадзкога даходу?
Якую ідэю дзяржаўнасьці падтрымаў Эдвард Вайніловіч у 1918 годзе ў Менску?
Якая гістарычная падзея адбылася ў доме Вайніловічаў у Савічах?
Эдвард Вайніловіч памёр 16 чэрвеня 1928 году ў польскім горадзе Быдгашчы. Дзе знаходзяцца ягоныя парэшткі?
У 2008 годзе Менгарвынкам перайменаваў вуліцу Берсана, што праходзіць побач з касьцёлам, у вуліцу Эдварда Вайніловіча. Аднак праз год Міністэрства юстыцыі скасавала гэтае рашэньне. Чаму?