Нядаўнія дасьледаваньня аспрэчваюць каля 400 распаўсюджаных мэдыцынскіх практык і тэорыяў. Сярод 3000 дасьледаваньняў, апублікаваных паміж 2003 і 2017 гадамі ў міжнародных навуковых часопісах, кожная дзесятая публікацыя рабіла выснову, што тыя ці іншыя мэдычныя веды, якія ўспрымаюцца намі як здаровы сэнс, ня маюць пад сабой цьвёрдай падставы.
Праверце сябе, ці сапраўды вашы веды адпавядаюць сёньняшнім уяўленьням мэдыцыны.
Слушна, што не пабяжыце адразу пад нож: вопыт апошніх клінічных выпрабаваньняў паказвае, што фізіятэрапія ня менш эфэктыўная за хірургічнае лячэньне разрыву каленнага храстка.
Зусім не абавязкова! Вопыт апошніх клінічных дасьледаваньняў, дзе параўноўваліся тыя групы пацыентаў, якія атрымлівалі хірургічнае лячэньне і тыя, хто атрымліваў курс фізіятэрапіі, паказвае што абедзьве мэтодыкі лячэньня аднолькава пасьпяховыя.
Так, вы маеце рацыю! Як нядаўна высьветлілася, нават тыя дзеці, якія паспрабавалі арахіс яшчэ да таго, як ім споўніўся адзін год, маюць ня большы шанец разьвіцьця алергіі на арахіс ды арахісавыя прадукты, чым іх аднагодкі, якім не дазвалялася яго есьці.
Пэдыятры ва ўсім сьвеце раілі бацькам малых дзяцей не падпускаць іх да арахісу на працягу першых трох гадоў пасьля нараджэньня, але апошнія дасьледаваньні паказалі, што дзіцёнак, які паспрабаваў арахіс у першыя гады свайго жыцьця, рызыкуе ня больш за сваіх аднагодкаў, якім не дазвалялася есьці арахіс.
Маеце рацыю, лячэньне тэстастэронам дапамагае ня лепш за плацэба.
А вось і не: у часе клінічных выпрабаваньняў высьветлілася, што тэстастэрон дзейнічае ня лепш за плацэба.
Сапраўды, нягледзячы на распаўсюджаную думку, што рыбін тлушч мае асаблівасьць зьніжаць рызыку зьяўленьня ды разьвіцьця сардэчных хвароб, паводле апошніх экспэрымэнтаў робіцца ясна: штодзённы прыём рыбінага тлушчу не абараняе ад сардэчных хвароб.
Шкада, але яно ня так! Рыбін тлушч сапраўды мае ў сабе кіслоты omega-3, ужываньне якіх зьніжае ўзровень трыгліцэрыда, а менавіта высокія ўзроўні гэтага рэчыва маюць сувязь з павялічанай рызыкай хваробаў сэрца. Акрамя гэтага, тлушчавыя кіслоты omega-3 маюць асаблівасьць зьніжаць запаленьні, якія зьяўляюцца адной з галоўных прычын сардэчных прыступаў. Але вынікі экспэрымэнту паказалі: штодзённы прыём кіслот omega-3 у якасьці харчовых дадаткаў, не абараняе ад сардэчных хвароб.
Сапраўды, нядаўнія клінічныя выпрабаваньні паказалі, што больш бясьпечная альтэрнатыва — асьпірын альбо ібупрафэн — дапамагае ня горш.
Вас чакае сюрпрыз: хоць апіяты і лічацца вельмі моцнымі лекамі, але зь нядаўніх тэстаў вынікае, што больш бясьпечныя болесуцішальныя лекі робяць сваю працу ня горш за апіяты.
Паводле дасьледаваньняў 2017 году, рэгулярная ўборка не зьніжае частату астматычных прыступаў. Хаця змагацца з мышамі варта і безадносна да астмы.
Памылачка! Хоць гэта і гучыць лягічна, але дасьледаваньня двухгадовай даўнасьці паказваюць, што няма сувязі паміж частатой астматычных прыпадкаў і рэгулярнасьцю ўборкі.
Гучыць дзіўна, але дасьледаваньня паказваюць, што яно ня так. Сярод 470 людзей, якія прытрымліваліся дыеты, тыя, хто карысталіся прыладамі такога кшталту, насамрэч паказвалі горшыя вынікі і спальвалі менш калёрый, чым прадстаўнікі іншай групы.
Сапраўды, у групе з 470 людзей менавіта тыя, хто карысталіся трэкерам калёрый ці лічыльнікам крокаў, паказвалі горшыя вынікі ў спальваньні тлушчу. Парадокс!