Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 красавіка ў Беларусі скароцяць ліміты бязмытнага ўвозу тавараў з-за мяжы


Кур'ер з пасылкай, ілюстрацыйнае фота
Кур'ер з пасылкай, ілюстрацыйнае фота

З 1 красавіка зьменяцца ўмовы бязмытнага ўвозу тавараў у Беларусь для асабістага карыстаньня, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.

З 00:00 1 красавіка нормы бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня складуць:

  • 500 эўра і 25 кг — для тавараў, якія ўвозяць наземным транспартам,
  • 200 эўра і 31 кг — для тавараў, якія ўвозяць у міжнародных пасылках і перавозчыкамі ў адрас фізычных асобаў.

Для тавараў, якія ўвозяць паветраным транспартам, норма не мяняецца і па-ранейшаму складае 50 кг на суму да 10 тысяч эўра.

Пры перавышэньні лімітаў спаганяецца мыта.

Цяпер у Беларусь бяз выплаты мыта можна ўвезьці з-за мяжы тавары для асабістага карыстаньня (праз наземныя межы, а таксама ў пасылках і перавозчыкам у адрас фізычных асобаў) на агульную суму ў 1000 эўра і вагой ня больш за 31 кг. Такія нормы прынялі ў ЭАЭС у красавіку 2022 году, іх тры разы працягвалі, апошні раз — да 1 красавіка 2024 году, цяпер пагадненьне спыняе дзеяньне ў сувязі з заканчэньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG