Дэталі новага перасьледу пакуль невядомыя. Раней людзей прымушалі «добраахвотна» выплаціць суму, якая ў некалькі разоў перавышала іхныя ахвяраваньні на розныя пратэставыя ініцыятывы.
Беларус Георгі Шылін 9 гадоў жыве ў Чэхіі. Ён актыўна займаецца беларускімі справамі, зьбірае калекцыю карцін мастакоў на выгнаньні.
Вэрхал у шпіталях праз прымус галасаваць за Лукашэнку, усё большы кантроль дзяржавы над прыватнай мэдыцынай, рэгуляваньне цэнаў мэдычных паслугаў, эміграцыя мэдыкаў.
Улады абнавілі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
«Не пакідайце веры ў будучыню! Толькі вера, што кашмар ня вечны, што прыйдзе час, калі і яму прыйдзе канец, дазволіць нам дачакацца нашай вольнай дзяржавы».
Яго прызначылі 24 сьнежня. Папярэдні гендырэктар памёр неўзабаве пасьля сыходу з пасады.
Кампаніі, заснаваныя ў Расеі папулярным блогерам зь Беларусі Ўладам Бумагай (А4), завінаваціліся па падатках і страхавых унёсках больш за 2,5 мільёна расейскіх рублёў (амаль на 28 тысяч даляраў).
Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам?
Пра «прымусовае вяртаньне дадому» грамадзянкі Беларусі, якая жыла ў Чаркаскай вобласьці, паведаміла 23 сьнежня Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе хроніку судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Чытачы Свабоды скардзяцца на рассылку ад ініцыятывы «Честные люди». Што адказвае кіраўніцтва кампаніі.
Прычынай стала адвольнае выкананьне законаў рэжымам Лукашэнкі. Грамадзяне Злучаных Штатаў могуць аказацца закладнікамі палітычнай гульні.
Перад Новым годам беларусы скардзяцца на падаражэньне прадуктаў. Паглядзелі, як важныя для сьвяточнага стала пакупкі зьмяніліся ў цане з пачатку году.
12-гадовы падлетак прыходзіў у школу зь пісталетам. У ягоным сьпісе заплянаваных ахвяр былі 14 чалавек.
Мэта новага факультатыву, прыдаманага ўладамі — «фармаваньне ў навучэнцаў грамадзянскасьці і патрыятызму». Разьбіраемся, навошта гэта вучням і чым яны сапраўды цікавяцца ў інтэрнэце.
Трамвайны парк беларускай сталіцы атрымаў новы транспарт упершыню за некалькі гадоў.
Выданьне зьяўляецца адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх у эканамічнай сфэры.
З куратаркай сэрыі Натальляй Гардзіенкай пагаварылі пра асобу Янкі Запрудніка, яго грамадзкі, навуковы й творчы чын, лёс спадчыны, а таксама пра пераемнікаў ідэі беларушчыны ў асяродках новых эмігрантаў у ЗША.
Зняволенага пробашча каталіцкай парафіі ў Шуміліне пачнуць судзіць 27 сьнежня.
Хто б мог падумаць, што я ледзь не зь цеплынёй буду ўзгадваць часы, калі сілавікі публікавалі прымусовыя відэа з затрыманымі. І не, я не звар’яцела, не пераўтварылася ў пачвару і не палюбіла глядзець на катаваньні.
Нямецкая паліцыя пацьвердзіла гібель чатырох чалавек пры наезьдзе на людзей у Магдэбургу, больш як 200 пацярпелі.
Хранічная стома ў наш час, піша The New York Times, даволі распаўсюджаны стан, але яго таксама можна лячыць. Газэта пагутарыла зь некалькімі лекарамі, якія займаюцца лячэньнем разладаў сну і хранічнай стомы.
У Магдэбургу ў цэнтральнай частцы Нямеччыны аўтамабіль уехаў у натоўп на калядным рынку, паведамляюць нямецкі друк і міжнародныя агенцтвы, у тым ліку Reuters.
Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) дазволіў абмежаванай колькасьці індывідуальных спартоўцаў зь Беларусі і Расеі ўдзельнічаць у нэўтральным статусе «на строгіх умовах» у кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтвах сэзону 2025/26, піша «Позірк».
Пракуратура Ляйпцыгу адмовілася распачынаць крымінальную справу ў дачыненьні да дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнау, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязьняў.
Ініцыятыва «Кібэрпартызаны» здолела здабыць дадзеныя аб памерлых у Рэспубліцы Беларусь ажно да 2024 году з афіцыйнымі прычынамі сьмерці.
У апошні час Валянціна Барадуліна часта хварэла, у жніўні 2024 года нават трапіла ў рэанімацыю. Ёй было 85 гадоў. Бабуляй апекавалася ўнучка Дамініка.
Аляксандар Лойка — прадпрымальнік, муж палітзьняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай, а таксама адзін з сузаснавальнікаў Асацыяцыі родных і былых палітзьняволеных.
Урад Вугоршчыны задаволіў заяву дэпутата, былога віцэ-міністра юстыцыі Польшчы Марціна Раманоўскага і даў яму міжнародную абарону ў адпаведнасьці з законам аб прытулку, паведамляе Polskie Radio.
Расказваем пра кніжнага богера Макара Валынкіна, які займаецца папулярызацыяй сучаснай беларускай літаратуры і вось-вось выдасьць сваю першую кнігу «Апошняе пакаленьне».
На прафэсара Яна Маліцкага напалі ў цэнтры Варшавы, паведамляе «Белсат». Цяпер ён у шпіталі. Асобы нападнікаў невядомыя.
23 сьнежня суд Цэнтральнага раёна Гомля будзе разглядаць адміністрацыйную справу супраць экс-выкладчыцы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта транспарту Валерыі Дзяцук.
Падман. Вызваленьне. Арышт. Творчасьць. Спатканьне. Свабода паглядзела, што прынёс 2024 год палітзьняволеным Паліне Шарэндзе-Панасюк, Рыгору Кастусёву, Ігару Ільяшу, Уладзімеру Гундару, Марыі Калесьнікавай.
У адным з гатэляў Дамаска ў чаканьні эвакуацыі знаходзяцца 23 грамадзяніны Беларусі, паведаміла выданьню «Люстэрка» крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Інфармацыю выданьню пацьвердзілі ў беларускай дыпляматычнай місіі ў Сырыі.
За тыдзень у Беларусі затрымалі траіх блогераў, якія выклалі ў TikTok жартаўлівыя ролікі, дзе розным чынам згадвалася беларуская міліцыя. Спыталіся ў былога міліцыянта і псыхоляга пра тое, чаму сілавікі так нэрвова рэагуюць на гумар.
Урад Эстоніі ўхваліў прапанову міністра замежных спраў краіны Маргуса Цахкны аб забароне для моладзі ва ўзросьце да 21 году ўдзельнічаць у мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVP World, што ня хоча пакідаць краіну ў сувязі зь цяперашнімі палітычнымі падзеямі і станавіцца дэмакратычнай лідэркай у эміграцыі.
Рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2025 годзе запаволіцца «прыкладна да 1,7%», прагназуе старшы навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык. Пра гэта ён заявіў падчас прэзэнтацыі 19 сьнежня базавага сцэнару ў рамках макраэканамічнага прагнозу на наступны год.
Асобы з расейскім, беларускім і кітайскім грамадзянствам ня змогуць служыць ва Ўзброеных сілах Літвы і быць у Літоўскім саюзе стралкоў. Папраўкі да адпаведных законаў прыняў літоўскі Сейм.
Дом у Менску, які належыць сям’і Цапкалаў, зноў выставілі на таргі. Раней дом, у якім зарэгістраваныя і двое непаўналетніх дзяцей, ужо спрабавалі прадаць з аўкцыёну ў лістападзе, але пакупнікоў не знайшлося.
Каляндар пад назвай «Нас не запалохаць і не прымусіць маўчаць. Жанчыны ў турме за дэмакратыю» падрыхтаваў Нарвэскі Хэльсынкскі камітэт.
З 1 студзеня 2025 году бак транспарту грузавога аўтамабіля, які ўяжджае ў Латвію зь Беларусі, ня можа зьмяшчаць больш за 200 літраў паліва.
Апэляцыйны суд у Францыі абавязаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі яшчэ на працягу году насіць электронны бранзалет, каб праваахоўныя органы маглі сачыць за ягоным месцазнаходжаньнем.
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні?
Улады Беларусі правялі першы ў Беларусі форум блогераў і прыдумалі Фабрыку блогераў, першае беларускае рэаліці-шоў. Навошта? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч
Беларускі добраахвотнік Аляксандар Клачко «Кусь» правёў адзіночны пікет каля літоўскага Дэпартамэнту міграцыі ў Вільні 18 сьнежня, каб прыцягнуць увагу да праблемы легалізацыі беларусаў — у тым ліку добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ