Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовае пасяджэньне ў «справе аб дзяржперавароце» скончылі раней праз кепскае самаадчуваньне Фядуты


Фігуранты справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», зьлева направа: Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч, Юрась Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Рыгор Кастусёў
Фігуранты справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», зьлева направа: Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч, Юрась Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Рыгор Кастусёў

Сёньняшняе пасяджэньне ў «справе аб дзяржперавароце» завяршылася раней за належны час, бо Аляксандар Фядута хадайнічаў аб мэдычным аглядзе з прычыны дрэннага самаадчуваньня, піша «Наша ніва».

Фядуту дазволілі адказваць на пытаньні седзячы, але ён ад гэтага адмовіўся.

Судовы працэс працягнецца 3 жніўня. Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі віну, Рыгор Кастусёў не прызнаў і заявіў пра ціск падчас сьледзтва. Юры Зянковіч заявіў, што выкажа сваё стаўленьне да абвінавачаньня пасьля таго, як усе дадуць паказаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG